Авторизация
 

Свята талентаў «Зоркавы горад дзяцінства» прайшло ў міёрскім РДК

 Штодня выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі сустракаюцца з цудам. Называецца гэты цуд творчасцю і мае мноства разнастайных праяўленняў. На свяце «Зоркавы горад дзяцінства», якое прайшло ў РДК, навучэнцы ўстановы паказалі свае таленты і дасягненні.

 

Добрым, шчырым і па-дзіцячы непасрэдным атрымаўся выніковы канцэрт. З глядзельнай залы назіралі за юнымі артыстамі іх бацькі, браты і сёстры, сябры. Здавалася, зусім не хвалююцца выступоўцы. Сустрэча з гледачамі ім толькі ў радасць. Наведвальнікі аб’яднанняў па інтарэсах падрыхтавалі прэзентацыі пра свае суполкі і расказвалі са сцэны, чаму вучацца на занятках.

 
Хутка споўніцца год аб’яднанню «Галасок». Разам з кіраўніком Надзеяй Кухцінскай дзеці робяць дыхальную гімнастыку, выконваюць вакальныя практыкаванні, гуляюць у музычна-рытмічныя гульні, развучваюць песні. Напярэдадні Дня Перамогі далучыліся да міжнароднай акцыі па выкананні песні «Кацюша», у якой удзельнічалі 40 краін. Салістка аб’яднання Валерыя Паўлоўская зарэкамендавала сябе яшчэ як дэкламатар. Заняла трэцяе месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». З вершам Петруся Броўкі «Калі ласка» выступіла на выніковым канцэрце.

 
Аматары танцаў спяшаюцца на заняткі аб’яднання па інтарэсах «Непаседы» і «Зорачкі» да Наталлі Граковіч. За год развучылі розныя харэаграфічныя нумары, таму не раз выходзілі на сцэну. Наведвальнікаў «Эказнайкі» кіраўнік Вераніка Шамінка знаёміць з навакольным асяроддзем і вучыць яго берагчы. Дзеці вывучылі балота, абаранілі даследчую работу, зімой майстравалі кармушкі для птушак, якія размясцілі ў сваіх дварах.

  
Фларыстыка, квілінг, валянне з поўсці, пляценне з газетных трубачак, дэкупаж, бісерапляценне. Усім гэтым займаюцца выхаванцы аб’яднанняў «Дэкор» і «Бісер» пад кіраўніцтвам Алены Немянёнак. Майстраваць цікавыя рэчы сваімі рукамі вучыць Аксана Няміра на занятках аб’яднанняў «Майстрынка» і «Фантазёры». У «Светлячку» з Надзеяй Радзьковай дзеці малююць, лепяць, ствараюць мультфільмы. Адну з мультыплікацыйных работ паказалі гледачам. Выхаванцы Наталлі Будзько займаюцца інтэлектуальным спортам на «Што? Дзе? Калі?» Яшчэ яны майстры аратарскай справы. У гэтым пераканала Вікторыя Конах, прачытаўшы маналог.

 
 Акрамя аб’яднанняў па інтарэсах у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі дзейнічае школа ранняга развіцця. На ўрачыстасці ўручылі дыпломы аб яе заканчэнні Елісею Казачонку, Ганне Чарняўскай, Надзеі Зорынай, Валерыі Ахацінскай. Таксама маленькія выпускнікі атрымалі падарункі на памяць. Пераможцаў конкурсаў і найлепшых навучэнцаў адзначылі дыпломамі і граматамі, салодкімі ласункамі.

 

Валянціна Мітрафанава, дырэктар ЦДМ:
– Выніковыя мерапрыемствы ладзім штогод, але так маштабна – упершыню. Яшчэ мінулым летам планавалі правесці ўрачыстасць на сцэне раённага Дома культуры, аднак не дазволіла эпідсітуацыя. Сёлета ўсё атрымалася.

 
Нам ёсць што паказаць. Мінулы навучальны год аказаўся паспяховым для нашых выхаванцаў. Больш за 30 дыпломаў і грамат атрымалі на конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Адзначаны ўзнагародамі і педагогі. Усяго ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі дзейнічала 54 аб’яднанні па інтарэсах, у тым ліку ў дзісненскім філіяле, гарадскіх і сельскіх школах. Заняткі наведвалі 568 дзяцей.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта