Авторизация
 

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы сустрэліся са школьнікамі ў міёрскім Цэнтры дзяцей і моладзі

 Летні сезон у клубе «Падлетак», што дзейнічае ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, распачаўся 4 чэрвеня на стадыёне другога корпуса СШ № 2. Дзяцей тут чакала сустрэча з супрацоўнікамі Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы. Падлеткам расказалі і паказалі, як працуе служба.

 

Затрыманне злачынцаў і ахова дзяржаўнай і прыватнай уласнасці – два асноўныя накірункі дзейнасці службы аховы. Акрамя міліцыянераў заняты ў ёй вартаўнікі, электраманцёры. Ва ўсіх свае задачы, выкананне якіх служыць агульнай мэце, заўважыў начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык.

 
Прынцыпы дзеяння ахоўнай сігналізацыі растлумачыў электраманцёр Юрый Сташулёнак. Камандзір аддзялення груп затрымання Сяргей Маляўка паказаў спецсродкі, неабходныя міліцыянерам, якія выязджаюць на аб’ект у выпадку спрацоўкі сігналізацыі. Дзеці даведаліся, што шлем ахоўвае ад удару вагой у 60 кілаграмаў, гумовай палкай нельга біць па галаве і ў вобласць сэрца, бо да сілы рукі дадаецца яшчэ 50 кілаграмаў; куля з пісталета Макарава стопрацэнтна трапіць у цэль з адлегласці ў 350 метраў. Многім школьнікам цікава было прымерыць бронекамізэльку, патрымаць рацыю, пасядзець у службовай машыне.

 
 Больш за ўсіх увагі і сімпатыі выпала службоваму сабаку Оцісу. Пасля таго, як кінолаг Сяргей Вішнеўскі паказаў, што ўмее яго чатырохногі сябар і калега, дзеці сталі ў чаргу на фотасесію з сабакам. Таксама для юных гледачоў міліцыянеры прадэманстравалі, як дзейнічае група падчас затрымання злачынцы.

 

Надзея Кухцінская, педагог-арганізатар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі:

– У клуб «Падлетак» у першую чаргу запрашаем дзяцей з нядобранадзейных сем’яў, з асаблівасцямі ў развіцці. Між тым могуць яго наведваць усе жадаючыя. На працягу навучальнага года заняткі праходзілі раз на месяц па суботах. Ладзілі мерапрыемствы, трэнінгі, інтэрактыўныя гульні. Летам будзем сустракацца з дзецьмі кожную пятніцу. Першая сустрэча адбылася. Наперадзе яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў забаўляльнага, пазнавальнага, патрыятычнага, экалагічнага, прафілактычнага і іншых напрамкаў.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта