Авторизация
 

Абласны форум «За моладдзю – будучыня!» прайшоў на базе Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

 Абласны форум класаў аграрнай скіраванасці «За моладдзю – будучыня!» праходзіў 19 – 20 мая на базе Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У ім прынялі ўдзел каля 230 школьнікаў. Міёршчыну прадстаўлялі вучні Чапукоўскай і Павяцкай школ.

 

Выстава «Біржа аграпрафесій», аграквэст, кіначасопіс «Наш погляд», кейс-сесія для настаўнікаў, экскурсія на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, дыялогавая пляцоўка «Аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны: інавацыі і перспектывы». Праграма форуму была змястоўнай і насычанай. Удзел у яго рабоце прыняў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

 
Мерапрыемства падобнага фармату ў вобласці адбылося ўпершыню. Арганізавалі форум з мэтай умацаваць узаемадзеянне паміж органамі кіравання і ўстановамі адукацыі ў падрыхтоўцы аграрыяў, павысіць прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, расказаць пра дасягненні аграпрамысловага комплексу.

 
– У нашай школе профільны аграрны клас – дзясяты. Хутка вучням давядзецца вызначацца з будучай прафесіяй і ўстановай адукацыі. На форуме даведаліся шмат карыснай інфармацыі, – расказвае дырэктар Павяцкай школы Алена Паўлоўская. – На выставе «Біржа аграпрафесій» мы прадстаўлялі дзейнасць агракласа ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Павяцце-green school», скіраванай на прымяненне тэхналогій арганічнага земляробства. Таксама я дзялілася вопытам работы на кейс-сесіі для настаўнікаў. Цікавымі былі экскурсіі ў ААТ «Малако» і УП «Рудакова». Пазнаёміліся дзеці з ветэрынарнай акадэміяй. Супрацоўнікі ўстановы запрашалі ў студэнцкія рады.
Уражаннямі пра ўдзел у форуме падзяліліся дзесяцікласнікі Павяцкай школы.

 
Андрэй Арцімовіч:
– Праграма выдатная. Спадабаліся і запомніліся выстава «Біржа аграпрафесій», экскурсія па ветакадэміі, флэшмоб «Гэта наш выбар!» На форуме даведаліся для сябе шмат новага. Напрыклад, пра тое, што ў жывёлагадоўлі з часам плануецца выкарыстанне рабатызацыі і электронікі, а ў раслінаводстве – дакладнае земляробства.

 
Сафія Шук:
– Прыемна, што будучым выпускнікам сельскіх школ удзяляюць столькі ўвагі, ствараюць добрыя ўмовы для паступлення ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, прадастаўляюць ільготы на першым рабочым месцы. У будучым прафесіі ў галіне сельгасвытворчасці стануць вельмі прэстыжнымі, таму што без харчавання ніводная краіна жыць не здольна.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота прадаставіла Алена ПАЎЛОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта