Авторизация
 

Вучні Дзісненскай СШ удзельнічалі ў дзіцячых спаборніцтвах «300 талентаў для Каралевы»

 Другі год запар вучні Дзісненскай СШ становяцца пераможцамі раённага і абласнога, удзельнікамі фінальнага этапа дзіцячых спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы». У мінулым годзе выступала ў фінале трэцякласніца Паліна Грыгаран, сёлета прадстаўляла школу вучаніца другога класа Карына Краснапёрава.

 

Заняткі фізічнай культурай дзецям на карысць. Умацоўваюць здароўе, актывізуюць разумовую дзейнасць, дораць бадзёрасць, выхоўваюць вынослі- васць і спрыт, а яшчэ – смеласць, мэтанакіраванасць і імкненне да перамогі. З усім гэтым вучням Дзісненскай школы дапамагаюць настаўнікі фізічнай культуры і спорту Іван і Святлана Гіржды.

 
Сёлета ў шосты раз праходзілі спаборніцтвы «300 талентаў для Каралевы». У іх удзельнічалі 300 спартсменаў ад шасці да дзевяці гадоў з 77 населеных пунктаў краіны. Юных удзельнікаў падтрымлівалі многія вядомыя спартсмены. Дзеці спаборнічалі ў чатырох дысцыплінах: эстафета, кіданне мяча, скачкі і бар’ерны бег.

 
Годна выступіла сярод сваіх равеснікаў Карына Краснапёрава. Пераможцай не стала, аднак гэта яе не засмуціла. Прызнаецца, што перажыла шмат яркіх эмоцый. Усе ўдзельнікі фінальнага этапа атрымалі добрыя падарункі. Прывезла Карына ўзнагароды для сваёй настаўніцы Святланы Іосіфаўны (на фота). Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога дзяўчынка прадоўжыць развіваць свае спартыўныя таленты і будзе імкнуцца да новых рэкордаў.

 

Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта