Авторизация
 

Выстава-экспазіцыя «Помніць, каб не забыць» распавяла міёрскім школьнікам пра жахі вайны

 Знаёмства з выставай-экспазіцыяй «Помніць, каб не забыць», што дзейнічала ў дзіцячай бібліятэцы, у вучняў 6 Б класа СШ № 3 імя Я. Томкі адбылося ў красавіку. Дзецям расказалі пра зверствы, якія чынілі фашысты ў канцлагерах, і лёсы некаторых нашых землякоў, што прайшлі пакуты вайны.

 

Супрацоўніца бібліятэкі Ала Грэцкая нагадала: 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў. Звярнула ўвагу хлопцаў і дзяўчат, што ў гады ваеннага ліхалецця многім іх равеснікам давялося заўчасна пасталець. Яны трапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры, дзе над людзьмі праводзілі страшныя вопыты. І такіх пунктаў дзейнічала звыш 11 тысяч. З самымі вядомымі Ала Рыгораўна пазнаёміла шасцікласнікаў.

 
Дзякуючы палонным Бухенвальда, што размяшчаўся на тэрыторыі Германіі, дата 11 красавіка 1945 года ўвайшла ў гісторыю. Вязні паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне і перамаглі. Праз два дні ў вызвалены лагер увайшлі амерыканскія войскі. За ўсё існаванне тут прынялі пакутніцкую смерць 56 тысяч чалавек. Аднак не толькі трыумфальнай перамогай запомніўся Бухенвальд – у яго сценах праявіліся садысцкія схільнасці Ільзы Кох. У лагер яна прыехала ўслед за мужам Отта, які быў камендантам, і стала наглядчыцай. Яе называлі «ведзьмай Бухенвальда», «лэдзі Абажур». Чатыры гады здзеквалася над людзьмі: старых і цяжарных травіла сабакамі, са зняволеных, у якіх былі татуіроўкі на целе, здымала скуру і рабіла каўпакі для лямп. Пасля вайны яна была адзінай жанчынай сярод 165 чалавек, якія атрымалі пажыццёвае зняволенне. Яе хацелі расстраляць, але прыгавор змянілі, бо была цяжарная. Муж трапіў пад рэпрэсіі сваіх суайчыннікаў.

 

Польскі Сабібор вядомы тым, што адтуль змог арганізаваць уцёкі больш чым 300 вязняў чырвонаармеец Аляксандр Пячэрскі.

Першапачаткова гэты пункт планаваўся не працоўным, а для знішчэння выключна яўрэяў. Тут загінула каля 250 тысяч чалавек. Гісторыя двух сяброў-ювеліраў, якія прайшлі канцлагер, апісана ў кнізе Івана Беркутава «Сабібор. Паўстанне ў лагеры смерці». Яна пра сілу духу, гатоўнасць супрацьстаяць сусветнаму злу.

 
 Неверагоднай жорсткасцю славіўся дзіцячы лагер Саласпілс у Латвіі. Тут утрымлівалі малых ад двухгадовага ўзросту, а пазней і нованароджаных. Гэта быў банк крыві для нямецкіх ваеннаслужачых: за ўвесь час існавання з дзяцей выкачалі каля 4 тысяч літраў крыві.
Лагер Майданак у Польшчы задумваўся як працоўны, але пасля на яго тэрыторыі адбудавалі крэматорыі, каб знішчаць ваеннапалонных. Немагчыма падлічыць, колькі тут загінула яўрэяў. Лагер існаваў аж да прыходу Чырвонай Арміі. Больш за мільён чалавек загінулі ў польскім Асвенцыме – самым шматлікім лагеры. Сюды фашысты ссылалі ўсіх, каго лічылі не сваёй расай. Большасць людзей знішчылі ў газавых камерах, астатнія памерлі ад голаду.

 
Аднак самым страшным стаў лагер Дахау ў Германіі, што займаў 200 гектараў. Тут рэалізоўвалі ідэю Гітлера стварыць звышчалавека – ставілі на палонных жорсткія эксперыменты. Праз лагер прайшло каля 250 тысяч чалавек, большасць з іх не вярнуліся дадому.
У нашым раёне таксама многіх маладых людзей сагналі ў Германію. У іх ліку Лідзія Мікалаеўна Аланцьева, якая разам з іншымі дзяўчатамі аказалася ва Усходняй Прусіі. Але ў нейкім сэнсе пашанцавала – яе забрала да сябе нямецкая сям’я, каб выхоўвала іх дзяцей, дапамагала па гаспадарцы. Дадому Лідзія вярнулася ў 1945-м, а не стала яе летась на 102-ім годзе жыцця. Уладзіслава Станіславаўна Томка прайшла праз пакуты канцлагера Саласпілс. Трапіла туды 13-гадовай дзяўчынай. Яна добра ведала яўрэйскую мову, таму праз два гады яе забрала мясцовая сям’я выхоўваць іх дзяцей. Пазней як здрадніка радзімы яе адправілі ў лагер НКУС. Праз восем гадоў пасля заканчэння вайны Уладзіслава разам з іншымі дзяўчатамі ўчынілі пабег. Дадому дабіралася тры месяцы.

 
У відэароліку, які Ала Рыгораўна прадставіла ўвазе вучняў, міярчанка Таццяна Пацеенак расказала пра лёс сваіх бацькоў Міхаіла Баляслававіча і Ксенію Іванаўну Чаркасаў. Ксенія Іванаўна была ў партызанах, а пасля загаду мірнаму насельніцтву вярнуцца дадому стала ўдзе- льніцай разведвальна-дыверсійнай групы. Дапамагала чым магла. Яе пакінулі ў вёсцы для выканання пэўных задач. Ужо пасля вайны – у 1965 годзе – Ксенію Іванаўну перасталі лічыць партызанкай: у сельсавеце ўсумніліся ў сапраўднасці дакументаў. Гэта падкасіла жанчыну. Праз шмат гадоў, калі рассакрэцілі архівы, яе ўсё ж прылічылі да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – Асаблівага аддзела Калінінскага фронту.

 

 Міхаіл Баляслававіч – ураджэнец Белеўцаў Браслаўскага раёна. У пятнаццацігадовым узросце яго разам з іншай моладдзю прымусова вывезлі ў Германію і прадалі фермерам у горад Інсбрук. У 1945-м з набліжэннем фронту збеглі гаспадары, а разам з імі – і наглядчык. Жонка ваеннага камісара з Браслаўшчыны, якая разам з ім працавала на ферме, запрэгла каня і вывезла ўсіх. Каня ў іх адабралі для патрэб фронту, але дапамаглі сесці на поезд. Так вярнуўся дадому. Адразу накіравалі на дзесяць дзён у вучэбную часць для падрыхтоўкі, пасля ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Германіі.

 
Бесчалавечную жорсткасць фашызму немагчыма апраўдаць, але гэтыя факты неабходна ведаць. Важна засвойваць урокі гісторыі, каб не паўтараць такіх памылак. 

 

З літаратурай ваеннай тэматыкі можна азнаёміцца ў дзіцячай раённай бібліятэцы, а расповяд Таццяны Пацеенак размешчаны на старонцы бібліятэкі УКантакце.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта