Конкурс «Крапавы берэцік – 2021» прошел в Ситьковской школе
gazeta 3-03-2021, 15:29 803 Моладзь / Адукацыя і выхаванне
На высокім эмацыянальным пад’ёме прайшлі 23 лютага спаборніцтвы «Крапавы берэцік – 2021» у Сіцькоўскай школе.
На працягу ўсяго дня хлопчыкаў чакалі выпрабаванні на сілу, спрыт, вынослівасць, кемлівасць. Падрыхтавала іспыты педагог Лія Панкрат, ацэньваў старанні канкурсантаў «Судзейскі пункт» на чале з галоўнакамандуючым спаборніцтваў, дырэктарам школы Аксанай Шараг і галоўным суддзёй, настаўнікам фізічнай культуры Аляксандрам Шульга.
Першы іспыт – спартыўнае пяцібор’е. Сюды ўвайшлі скачкі ў даўжыню з месца і праз скакалку, а таксама падыманне тулава, падцягванне, прысяданні. Затым удзельнікі беглі на лыжах кіламетр. У конкурсе «Трапны стралок» імкнуліся набраць максімальную колькасць балаў за пяць выстралаў.
Гучнымі воклічамі гледачы падтрымлівалі канкурсантаў падчас
армрэстлінгу. На паласе перашкод нашы байцы скакалі сальта з мосціка, пралязалі ў абручы, куляліся на маце, поўзалі па лаўцы і лесвіцы. Інтэлектуальны складнік спаборніцтва – тэст «Радзіма мая – Беларусь» і прэзентацыя «Крапавы берэт».
Падчас конкурсаў журы і гледачы ўпэўніліся, што ў школе падрастае годнае пакаленне абаронцаў Айчыны. Удзельнікаў адзначылі граматамі і прысвоілі званні: Даніла Туронак – «Самы моцны», Яўген Свірко – «Самы хуткі», Міхаіл Пляшко – «Самы трапны», Кірыл Радзіка – «Самы смелы». Набраў найбольшую колькасць балаў і стаў пераможцам Мікіта Каспшынскі.
Анжэла КАБЯК, настаўніца.
Фота прадастаўлена Сіцькоўскай я/с – БШ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



