Авторизация
 

У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня «Майстар усмешкі», прысвечаная творчасці Віктара Драгунскага

 У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы ўмеюць цікава і пазнавальна арганізаваць вольны час юных чытачоў. Нядаўна запрасілі іх у літаратурную гасцёўню, каб бліжэй пазнаёміць з творчасцю пісьменніка Віктара Драгунскага, і на майстар-клас па рукадзеллі.

 

Пра майстра ўсмешкі

У літаратурную гасцёўню «Майстар усмешкі», прысвечаную творчасці класіка дзіцячай літаратуры Віктара Драгунскага, завіталі вучні 3 «В» класа СШ № 3 імя Я. Томкі.

 
– Творы Віктара Драгунскага дзеці праходзяць па школьнай праграме. Пажадалі больш даведацца пра аўтара і яго творчасць. Мы з задавальненнем адгукнуліся на просьбу, – заўважае бібліятэкар Таццяна Вішнеўская, якая вяла сустрэчу.

 
Школьнікам расказалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка. Напрыклад, нарадзіўся Віктар Драгунскі ў Амерыцы, а яго дзяцінства прайшло ў беларускім горадзе Гомелі. У падлеткавым узросце пераехаў з маці ў Маскву і ўладкаваўся працаваць лодачнікам. Перавозіў пасажыраў з аднога берага Масквы-ракі на другі. Пісаць кнігі пачаў у 46 гадоў. Прататыпам героя Дзяніса Караблёва быў яго сын Дзяніс. Па творах Віктара Драгунскага знята дзесяць фільмаў.  Сярод моў, на якія перакладзены яго кнігі, – хіндзі, японская, нарвежская, шведская.

 
Тэстам на ўважлівасць для дзяцей была віктарына, на пытанні якой адказвалі з лёгкасцю і амаль без памылак. На развітанне праспявалі ў караоке песню пра сяброўства з фільма «Прыгоды Дзяніса Караблёва».

 

«Знайка» з умелымі рукамі

На пасяджэннях клуба «Знайка» актыўныя чытачы знаёмяцца з кнігамі па рукадзеллі і майструюць вырабы ў розных тэхніках. Майстар-клас «Заяц сваімі рукамі» правяла для дзяцей супрацоўніца бібліятэкі Ала Грэцкая. Умелая майстрыца спрабуе сябе ў розных відах рукадзелля. Установу ўпрыгожваюць яе вырабы з газетных трубачак, дэкаратыўныя свяцільні і букеты са старых кніг.

 
Юных умельцаў падзялілі на дзве групы. Дзяўчаты рабілі карціны з папяровых сурвэтак, а хлопчыкі шылі пальчыкавых зайцаў. Занятак захапіў усіх. За чаяпіццем дзяліліся вынікамі работы і сваімі ўражаннямі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара і з архіва дзіцячай бібліятэкі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта