Авторизация
 

З 16 па 23 чэрвеня ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласці праходзіла рэспубліканская спартакіяда па розных відах спорту. Нас цікавіць валейбол, бо ў складзе Наваполацкай каманды з Міёраў гонар вобласці абараняла Ганна Пірог, вучаніца 9 класа СШ №1, наведвальніца секцыі па валейболу і капітан старэйшай каманды ДЮСШ. Менавіта яе выбралі з дзесятка іншых дзяўчат пад час абласных спаборніцтваў, якія праходзілі на працягу года.

—Ганна, раскажы, калі ласка, як праходзіла спартакіяда?
—Доўжылася яна восем дзён і толькі адзін адводзіўся для адпачынку: хадзілі ў баню і саўну, плавалі ў басейне. Кожная вобласць выстаўляла сваю каманду—Брэсцкая, Магілёўская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Гомельская і асобна горад Мінск, у склад іх уваходзілі дзяўчаты 1995-1996 гадоў нараджэння. Ад Віцебшчыны было адзінаццаць навапалачанак і я. Перад гэтай падзеяй у Наваполацку праводзіліся зборы (трэніроўкі), аднак я трапіла на іх толькі 14 і 15 чэрвеня, бо якраз здавала экзамены ў школе.

Непасрэдна ў Шклове кожны дзень праходзіў вельмі арганізавана. Вольнага часу практычна не было. На гульнях нават замену называлі па прозвішчу.
Не на карысць пайшла нізкаросласць нашай каманды, у выніку мы занялі толькі пятае месца. Безумоўна, удзел ў спартакіядзе пакінуў шмат уражанняў, і дадаў вопыту.

Удзельніца рэспубліканскай спартакіяды
—Якім быў твой шлях у валейбол?
—Калі вучылася ў пятым класе, да нас на заняткі прыйшоў трэнер са спартшколы і запрасіў на секцыю. Запісаліся разам з сяброўкамі Вольгай Жук і Машай Лагун. Была адна перашкода: у той час я наведвала харэаграфічныя заняткі ў школе мастацтваў. Танцаваць і рабіць розныя расцяжкі ў мяне атрымлівалася, але лічыла гэта ўсё вельмі складаным, таму замест сцэны выбрала спартзалу. Бацькі крыху паўшчувалі, але пасля падтрымлівалі, робяць гэта і цяпер, прыходзячы на турніры і спаборніцтвы, якія праводзяцца ў райцэнтры.

—Чым запомнілася першая трэніроўка?
—Мы з сяброўкамі пераблыталі час пачатку заняткаў, за што былі пакараны—нам загадалі прабегчы некалькі кругоў на стадыёне.

—Магчыма, маеш якое хобі?
—Некалькі год захаплялася бісерапляценнем, наведвала мастацкі гурток і асвоіла батык, выканала некалькі карцін. За атрыманыя навыкі асабліва дзякую настаўніцам Жанне Мікалаеўне Сушко і Алене Віктараўне Кіслай.

—Ёсць лепшая сяброўка?
—Так, гэта Вольга Жук. Яна прывіла мне любоў да батыка. Мы шмат чаго робім разам, раімся, наведваем секцыю, а ў агульнаадукацыйнай школе сядзім за адной партай.

—Што табе дае валейбол?
—Запал і энергію, станоўчыя эмоцыі, калі выігрываем. Увогуле, гэты год дастаткова складаны, бо практычна ўсе выхадныя прысвячаліся спаборніцтвам і трэніроўкам. Аднак гэта дысцыплінуе і выхоўвае адказнасць. Летам у нас зацішна наконт трэніровак, апошні раз былі перад святам горада, калі каманды збіраліся на пляжным валейболе.

Тры гады назад у ДЮСШ прыйшоў працаваць трэнерам Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў. Дзякуючы яму наша “валейбольнае існаванне” ажыло: каманда пачала выязджаць на спаборніцтвы ў іншыя гарады, займаць там прызавыя месцы. Кожная трэніроўка на працягу навучальнага года пачынаецца з гутаркі, чым будзем займацца на працягу заняткаў. Калі сустракаемся пасля спаборніцтваў, Уладзімір Віктаравіч кожнаму персанальна расказвае пра дапушчаныя памылкі, дае параду як іх выправіць і ў наступны раз пастарацца не рабіць. Гэтая навука станоўча ўплывае на нас. У калектыве пануе сяброўская атмасфера: кожнага мы віншуем з днём нараджэння, на 8 сакавіка рыхтавалі падарункі для матуляў, разам адзначаем розныя святы. За цудоўны мікраклімат у камандзе шчырае дзякуй нашаму любімаму трэнеру Уладзіміру Віктаравічу.

—Дзякую за размову.

Гутарыла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта