Авторизация
 

Майстар-клас для юных мастакоў Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў, вядомы аквалерыст з Віцебска Аляксандр Фёдаравіч Карпан у дзіцячай школе мастацтваў правёў майстар-клас. Сабраліся пераважна навучэнцы мастацкага аддзялення, іх выкладчыкі і бацькі юных мастакоў.

 

Напачатку гасцей прадставіў дырэктар школы мастацтваў Баляслаў Часлававіч Чарняўскі. Акрамя Аляксандра Фёдаравіча прыехаў на сустрэчу загадчык кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Генадзь Пятровіч Ісаакаў. Ён увазе прысутных прадэманстраваў невялікі фільм пра ўніверсітэт, падрабязна расказаў пра жыццё свайго факультэта.

 

Адметна, што менавіта ў Віцебску стваралі свае шэдэўры такія знакамітыя мастакі як Пэн, Шагал, Малевіч і некаторыя іншыя. Тут жа Пэн у далёкіх 1918-1919 арганізаваў першую мастацкую школу. У 2009 годзе адзначалася 50 год мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Працуюць тут выкладчыкамі і нашы землякі, таксама вядомыя мастакі В. В. Шамшур і М. В. Ляўковіч. Усё гэта гісторыя, і яна пакідае свае адбіткі. Толькі на кафедры выяўленчага мастацтва працуе 10 членаў "Беларускага саюза мастакоў", сярод іх і Аляксандр Фёдаравіч. Як ён адзначае, у кожнага творчага чалавека з іх плеяды на стварэнне карціны траціцца розны час, адзін можа зрабіць гэта за дзень, іншы — аддасць тыдзень. Залежыць гэта безумоўна і ад задачы, якую перад сабой ставіць аўтар.

 

Дзеці і падлеткі з цікавасцю назіралі за пэндзалем мастака, яго рухамі і парадамі, якімі Аляксандр Фёдаравіч дзяліўся з імі ўжо падчас майстар-класа. Што рабіць, каб фарба лёгка клалася на паперу, маляванне вадой, паказ адценняў — і шмат іншых пытанняў і настаўленняў атрымалі юныя мастакі. Наглядная навука ад выдатнага аквалерыста запоўніцца ім надоўга. У знак удзячнасці дзяўчаты падарылі выкладчыкам кветкі.

У зале дзейнічала выстава работ Аляксандра Фёдаравіча Карпана, пераважна гэта пейзажы і нацюрморты.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта