Авторизация
 

Спецыяліст па мадэрнізацыі музеяў правёў лекцыю ў Міёрскай школе

 Стварэнне маладзёжнай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі «Спадчына Міёрскага краю» на базе СШ №3 імя Я. Томкі абрастае новымі мерапрыемствамі. У мінулую суботу вучні-старшакласнікі і настаўнікі школы сустракаліся са спецыялістам па мадэрнізацыі музеяў Мікалаем Піваварам. Эксперта прадставіў кіраўнік ініцыятывы і настаўнік гісторыі Вітольд Ермалёнак.

 

  Ініцыятыва рэалізуецца Міёрскай раённай арганізацыяй БРСМ і ДУА «Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томко» у рамках праекта «Разам для супольнасці і прыроды: Міёрскі раён» пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

 

Мікалай Васільевіч выкладае ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П. М. Машэрава, дацэнт, кандыдат гістарычных навук, аўтар кніг пра краязнаўцаў і сядзібы вобласці, эксперт па музейным афармленні. Ён высока ацаніў тое, што створана музейным аб’яднаннем СШ № 3 імя Я. Томкі, лічыць школьныя экспазіцыі сярод дастойных не толькі ў вобласці – нават у рэспубліцы. Пры гэтым спецыяльна для семінара падрыхтаваў прапановы па іх магчымым асучасніванні, каб адпавядалі найлепшым сусветным узорам. І ў мясцовых умовах можна выкарыстаць сцяну калекцый, на якой кожны наведвальнік выбірае для знаёмства тое, што яму цікава.

 
Размову вёў пра ажыўленне экспанатаў і макетаў, поўнае пагружэнне ў атмасферу падзеі, арганізацыю індывідуальных экскурсій, інсталяцыю працэсаў, віртуальныя гульні і іншыя сучасныя магчымасці зрабіць наведванне музея пазнавальным і карысным для кожнага. Параіў, якія для гэтага можна выкарыстаць тэхнічныя сродкі, па якіх напрамках перспектыўна працаваць, каб музей стаў рэгіянальным цэнтрам краязнаўства і турызму.

 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта