Авторизация
 

Дапаможа быць прыгожай. Жэня Цвячкоўская з Міёр робіць класныя прычоскі і манікюр

 Эфектная прычоска і прыгожы манікюр – часам усё, што патрэбна жанчыне, каб адчуць сябе прывабнай і шчаслівай. У гэтым дапамагае міярчанкам цырульнік і майстар па манікюры Яўгенія ЦВЯЧКОЎСКАЯ. 

Прафесію цырульніка Яўгенія атрымала ў Полацкім прафесійна-тэхнічным каледжы. Затым два гады працавала ў Міёрскім КБА. Зацікавіўшыся манікюрам, скончыла курсы ў Віцебску. Вырашыла распачаць уласную справу, сумяшчаючы абодва заняткі.

– Творчасць вабіла мяне з дзяцінства. У нашай школе – я родам з Друі – хадзіла на гурток малявання, займалася лепкай. У сёмым класе ўзяла ў рукі нажніцы, каб падраўняць сабе і сяброўкам валасы. Пасля рабіла гэта пастаянна, – расказвае субяседніца. – Выбіраючы прафесію, арыентавалася на свае інтарэсы. Вырашыла стаць цырульнікам.

У Міёры каханне прывяло

На працу ў Міёры выпускніца каледжа ўладкавалася невыпадкова. Тут чакаў каханы, які ў хуткім часе стаў мужам. У дружнай сям’і Віктара і Яўгеніі Цвячкоўскіх растуць двое дзетак. Старэйшы Цімур у верасні пойдзе ў першы клас, Віялеце чатыры з паловай гады.
Бацькі з любоўю клапоцяцца пра сына і дачку, пра сямейны дабрабыт. Віктар працуе на металапракатным заводзе, Яўгеніі прыносіць прыбытак уласная справа.

Мара ў Мінск паклікала

– Падчас работы ў КБА я зразумела, што змагу зарабляць самастойна. Калі з’явілася магчымасць зарэгістраваць уласную справу як фізічная асоба, скарысталася гэтым, – расказвае Яўгенія. – Раблю стрыжкі, манікюр, прычоскі на ўрачыстасці, звычайна на вяселлі, выпускныя. Бывае, камусьці патрэбна прычоска для фотасесіі, але гэта рэдка.


У абранай справе Жэняй кіруюць інта- рэс і жаданне ўдасканальваць свае ўменні і навыкі, вучыцца новаму.
Пакуль была ў водпуску па доглядзе дзіцяці, збірала грошы на вучобу ў сталічнага майстра. Назірала за яе работамі ў сацсетцы «Інстаграм», а ў 2018-м скіравалася ў Мінск. Навучанне праходзіла па выхадных, усяго дзесяць заняткаў. Кошт немалы, але мара даражэй. Дадавала ўпэўненасці падтрымка мужа.


 – Прысутнічаў і страх, – прызнаецца Яўгенія. – Мінск для мяне горад незнаёмы. Трэба было знайсці мадэль. Шукала праз інтэрнэт дзяўчат, якія пагаджаліся, каб я практыкавалася на іх валасах. Часта выручала пляменніца мужа, якая жыла ў сталіцы. На занятках атрымала добрую базу.

Да цырульніка ідуць за прычоскамі
і парадамі

На практыцы Жэня часцей за ўсё збірае нявестам прыгожыя пучкі. Іх любяць за практычнасць і надзейнасць. Завітыя локаны выбіраюць госці ўрачыстасці. Як заўважае цырульнік, локаны – прычоска прыгожая, але няўдзячная – невядома, як сябе павядзе. На адных валасах трымаецца добра, на іншых не хоча.


Кліенткі прыходзяць з рознымі пажаданнямі. Адны дакладна ведаюць, якая прычоска падыдзе, іншыя цалкам давяраюць густу і навыкам спецыяліста.


– Жанчынам, у якіх круглы твар, падыдуць супераб’ёмныя локаны. Калі твар выцягнуты, трэба схаваць за пасмачкамі валасоў лоб. Не падымаць хахалок, бо гэта яшчэ больш твар выцягвае, – дзеліцца Яўгенія агульнымі правіламі ўдалай прычоскі. – Часам пытаюцца пра сакрэты догляду за валасамі. Наўрад ці скажу штосьці новае: мыць шампунем па меры неабходнасці і абавязкова карыстацца бальзамам. Задача шампуню – раскрыць і прачысціць лускавінкі, бальзам іх закрывае і надае валасам акуратны выгляд. Наносіць яго трэба ад сярэдзіны да кончыкаў, змываць не да скрыпу. Некаторыя памылкова лічаць, што замяніць бальзам можа маска. Яна сілкуе раскрытыя лускавінкі, але не закрывае іх. Вымытыя валасы не трэба церці. Дастаткова абматаць ручніком і зняць яго праз пяць хвілін. Расчэсваць толькі падсушаныя, пачынаючы з кончыкаў. Каб не секліся, трэба перыядычна падразаць. Замаскіраваць праблему дапамогуць касметычныя сродкі, якія наносяць на вымытыя валасы і не змываюць. Як бачыце, усё проста і даступна.


У сабе майстар
не сумняваецца

Яўгенія прыгадвае, як у першыя месяцы работы ў КБА кліенты, гледзячы на маладую незнаёмую дзяўчыну, пыталіся: «А ты ўвогуле стрыгчы ўмееш?» Гэта было не вельмі прыемна, крыўда падступала.
Такіх пытанняў даўно ніхто не задае.


 Калісьці ў Міёрах Жэня не ведала амаль нікога. З кожным годам кола знаёмых шырыцца.
У сабе цырульнік упэўнена. Разам з тым працягвае знаёміцца праз інтэрнэт з майстрамі сваёй справы. Апошнім часам зацікавілася работамі Анастасіі Чэрнік з Гродна. Марыць павучыцца ў яе афлайн.

Для разгрузкі змяняе абстаноўку

Рабочы дзень дома Яўгенія плануе так, каб вечар прысвяціць сям’і, хатнім клопатам, адпачынку.


– Калі працуеш дома, найлепшая разгрузка – змена абстаноўкі. Любім сям’ёй паехаць у суседнія райцэнтры, на вадаёмы, – гаворыць Жэня. – Рабіць манікюр і прычоскі – працэс творчы, цікавы, аднак не выключае выгарання. Таму і ў любімай справе патрэбны перапынкі. Для таго, каб зноў прыступіць да яе з новымі сіламі і атрымліваць задавальненне ад працэсу і выніку.


Як правіла, вынікам застаюцца задаволены і майстар, і кліенты.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Яўгеніі ЦВЯЧКОЎСКАЙ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 006
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 383
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта