Авторизация
 

Міярчане на "Славянскім базары": патанцуюць, паспяваюць, памалююць

 ХХІХ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 19 ліпеня. Праграма насычана мерапрыемствамі і творчымі спаборніцтвамі. У многіх прымуць удзел міярчане. 

Хто сёлета прадставіць Міёршчыну на «Славянскім базары ў Віцебску» пацікавіліся ў намесніка дырэктара раённага Дома культуры Аляксея Гайдзеля.


– У адкрытым турніры нацыянальных танцаў ад Міёрскага раёна прымуць удзел чатыры пары. Аляксей Рачыцкі і Яна Шмарлоўская, Мікіта Грэцкі і Анастасія Густава выступяць ва ўзроставай катэгорыі ад 16 да 30 гадоў, а Сяргей Ішчук і Марына Дзям’янава, Яўген Кажан і Алеся Барысоўская станцуюць у катэгорыі ад 30 да 50 гадоў. Алеся Барысоўская паспаборнічае яшчэ ў індывідуальным танцавальным батле, – расказвае Аляксей Эдуардавіч. – У конкурсе падворкаў на тэматычнай пляцоўцы ад Міёрскага раёна, як заўжды, парадуе наведвальнікаў народнымі песнямі калектыў «Язынка». Выступяць яны і на зборным канцэрце ад Міёрскага раёна разам з гуртом «Дзісенчукі», салістам Аляксеем Астукевічам і танцавальным калектывам «Натхненне» Дзісненскага гарадскога Цэнтра культуры на адноўленай сцэнічнай пляцоўцы на плошчы Свабоды.


На тэрыторыі Міёрскага падворка можна будзе пабачыць вырабы майстроў Дзісненскага Дома рамёстваў, выставу тэрытарыяльнага цэнтра і іншыя адметнасці Міёршчыны.


Сустрэцца з дзісненскімі майстрамі можна яшчэ і на вуліцы Пушкіна сярод удзельнікаў кірмашу рамёстваў «Горад майстроў». Дзісненцы прадставяць свае работы, выкананыя ў розных тэхніках: пляценне, габелен, пэчворк, вязанне і інш.


На адкрытым свяце-конкурсе майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў-2020» прадставіць наш край Алена Батарчук. У пленэры майстроў дэкаратыўнага жывапісу «Райскі сад-2020», прысвечаным 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Лазаравай, прыме ўдзел настаўніца Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Даргель.


З праграмай «Гуляйце разам з намі» паспаборнічае ў абласным аглядзе-конкурсе гульнёвых праграм «Вясёлкавы карагод» народны тэатр Міёрскага РДК пад кіраўніцтвам Яны Шмарлоўскай.
Народны інструментальны ансамбль «InSound» на чале з Ігарам Бунтам выступіць на абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць».


Пажадаем нашым удзельнікам паспяховых выступленняў, яркіх перамог і прыемных уражанняў!

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 006
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 383
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта