Авторизация
 

Фельчар Вера Ліманоўская адчувае сябе патрэбнай людзям

 У дзяцінстве Вера ЛІМАНОЎСКАЯ любіла гуляць у бальніцу. Дзесьці ў сямейных архівах ёсць фотаздымак, на якім разам са стрыечнай сястрой робяць прышчэпку кату. Цяпер медыцына для маладой дзяўчыны – не гульня, а прафесія. Сур’ёзная, адказная, любімая.

– Адчуваю сябе патрэбнай, спяшаюся на выклікі, каб суцішыць чыйсьці боль і палепшыць самаадчуванне. Гэта прыносіць маральнае задавальненне. Прыемна быць важнай для кагосьці. Люблю сваю работу, – гаворыць маладая фельчар.

На ФАП у Пераброддзе Вера Ліманоўская прыйшла працаваць у жніўні мінулага года пасля Полацкага медкаледжа. Паступала па мэтавым накіраванні, таму размеркаванне ў Міёрскі раён было прадказальным. Рада, што сцвярджаецца ў прафесіі ў сельскім ФАПе. Такое працоўнае месца лічыла для сябе найлепшым.


– У каледжы вучылася па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Сярод варыянтаў работы – памочнік урача, акушэрства, ФАП, хуткая дапамога. Першыя два не цікавілі. Хацелася б на «хуткай» папрацаваць, але для гэтага больш вопыту трэба, – расказвае субяседніца. – Быць фельчарам на ФАПе – вялікая адказнасць. У аддзяленні бальніцы побач калегі, гатовыя падказаць і дапамагчы. Тут жа адна прымаеш рашэнні, усё ад цябе залежыць. Гэта добрая прафесійная загартоўка.


На ўчастку фельчара пражывае 201 дарослы, 18 дзяцей, двое немаўлят да года. Лічбы Вера называе з ходу, не зазіраючы ў паперы. Вывучыла імёны, адрасы і дыягназы сваіх падапечных. Прыгадвае, як у першыя працоўныя дні скіроўвалася на выклікі ў яшчэ невядомай мясцовасці і блытала вуліцы.


– Пачатак стаў іспытам, – усміхаецца. – Санітарка знаходзілася ў водпуску. З усім сама разбіралася. Неяк за дзень дзевяць выклікаў было, давялося пабегаць.
Першыя цяжкасці мінулі, пакінуўшы задавальнне ад іх пераадолення і дадаўшы ўпэўненасці ў сабе і правільнасці прафесійнага выбару.
– У старэйшых класах задумвалася паступаць на філалагічны факультэт. Удзе- льнічала ў алімпіядах па беларускай мове, глыбока вывучала гэты прадмет. Рашэнне змяніла ледзь не ў апошні момант, – заўважае Вера.


 Працаваць маладому спецыялісту цікава і камфортна. За дапамогу і душэўную цеплыню ўдзячна санітарцы Наталлі Васюцёнак. Лёгка знаходзіць агульную мову з сяльчанамі, што звяртаюцца па дапамогу. Адны самі прыходзяць на ФАП, іншыя клі- чуць на дом. Да вяскоўцаў з Пераброддзя паскарае шлях веласіпед. Калі трэба ў суседнія вёскі – іх яшчэ восем на ўчастку – едзе на ўласным аўтамабілі.
– Сёння да абеда чатыры выклікі было, – гаворыць фельчар. – Ад агародаў у пацыентаў болі ў спіне і павышаны ціск. Як правіла, з гэтым сутыкаюцца пажылыя.


За год работы Вера не раз упэўнівалася, што часам псіхалагічная падтрымка і добрае слова лечаць не горш за ўколы ці таблеткі. Здаралася, у яе распытвалі пра эфектыў- насць народнай медыцыны. Папярэджвала, што не варта ёй захапляцца. Тлумачыла меры каронавіруснай прафілактыкі і нагадвала чытаць інфармацыю толькі з кампетэнтных крыніц. Здзіўлялася, што мужчыны, аказваецца, баяцца ўколаў. З цікавасцю назірала, як растуць і развіваюцца немаўляткі, да якіх, пакуль не споўніцца год, трэба наведвацца раз на тыдзень.


Шэсць дзён запар – з панядзелка па суботу – Вера Ліманоўская з задавальненнем едзе з Міёр у Пераброддзе на працу. Ведае, што яе чакаюць, радуецца, што змагла дапамагчы. Наперадзе яшчэ два гады адпрацоўкі. Далёкіх планаў пакуль не будуе. Упэўнена ў адным – у прафесіі застанецца.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта