"Спасибо!" и "До свидания!" сказали школе выпускники Миорщины
gazeta 15-06-2020, 14:04 392 Моладзь
На мінулым тыдні адзінаццацікласнікі здалі апошні экзамен і атрымалі атэстаты. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Вольга Яроменак, сёлета ў раёне 101 выпускнік, сярод іх сем медалістаў.
З залатым медалём скончылі школу Яўген Граковіч і Юлія Крук з СШ № 2, Віялета Кашкур і Юлія Грэцкая з СШ № 3 імя Я. Томкі, Сямён Протас з Чапукоўскай яслі-сад – сярэдняй школы. Сярэбраны медаль у выпускнікоў СШ № 3 імя Я. Томкі Паўла Шаўчонка і Уладзіслава Лапкоўскага.
Пасведчанне з адзнакай атрымалі дзевяцікласнікі Паліна Фяцковіч (СШ № 2), Сафія Красоўская і Аляксандра Панізнік (СШ № 3 імя Я. Томкі), Кацярына Анташок (Новапагосцкая я/с – СШ).
Выпускныя вечары адбыліся ў школах 10 чэрвеня. Урачыстасць рэкамендавалі праводзіць на свежым паветры.
– Мерапрыемства пачалося ў шэсць гадзін вечара на пляцоўцы ля школы. Загадзя падрыхтавалі міні-сцэну, глядзельную залу, фотазону, – расказвае дырэктар СШ № 2 Уладзімір Ханецкі. – Парадавацца за адзінаццацікласнікаў прыйшлі іх бацькі, родныя, сябры, настаўнікі. Сёлета ў нас 28 выпускнікоў. Уручыць атэстаты паспелі на вуліцы, пасля надвор’е прымусіла прадоўжыць свята ў школьнай актавай зале. Яна разлічана на 190 месцаў, таму змаглі размясціць усіх згодна з цяперашнімі санітарнымі патрабаваннямі. Выпускнікі падрыхтавалі цікавую святочную праграму.
У Дзісненскай школе таксама планавалі правесці выпускны вечар на свежым паветры. Ліўневы дождж не дазволіў.
– Звычайна на выпускныя ў нашай школе збіраецца шмат гледачоў. Прыходзяць не толькі родныя і сябры адзінаццацікласнікаў, але і іншыя жыхары горада. Сёлета загадзя папярэджвалі пра абмежаваную колькасць удзельнікаў урачыстасці, – гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Красоўская. – У школьнай актавай зале сабраліся толькі выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі. Рассаджвалі ўсіх на дыстанцыі ў паўтара метра. Выпускны клас у нас невялікі – шэсць чалавек. Святочная праграма доўжылася дзве гадзіны.
Дажджлівы вечар падкарэкціраваў планы выпускнікоў Язненскай школы. Упрыгожаная пляцоўка на вуліцы засталася пуставаць, а ўдзельнікі ўрачыстасці сабраліся ў зале.
– На настрой капрызы надвор’я не паўплывалі, – заўважае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кацярына Альхімовіч. – Атмасфера панавала прыемная, радасная. Са школай развіталіся восем адзінаццацікласнікаў. Выпускны вечар прайшоў у цёплым коле дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.
Наперадзе ва ўчарашніх школьнікаў уступная кампанія. Пажадаем усім стаць студэнтамі і рэалізавацца ў самастойным жыцці.
Фота Ксеніі КАНАНОВІЧ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.