Авторизация
 

Аляксей Рачыцкі з Міёрскага РДК у ліку найлепшых чытальнікаў

 У Міёрскага РДК чарговая нагода парадавацца. Вядучаму метадысту па традыцыйнай культуры Аляксею РАЧЫЦКАМУ прысудзілі трэцяе месца на абласным конкурсе чытальнікаў і на найлепшую літаратурна-музычную кампазіцыю «Мы памятаем!», прысвечаным 75-годдзю Перамогі.

«И неплохо б каждому из нас,
А ведь есть душа, наверно, в каждом,
Вспомнить вдруг о чем-то очень важном,
Самом нужном, может быть, сейчас…»

Гэта радкі з верша Э. Асадава «Помните», які Аляксей Рачыцкі выбраў для ўдзелу ў конкурсе.


– Мяне захапіла асноўная думка паэтычнага твора, які заклікае не растрач- ваць жыццё на дробязі, не ўпускаць самае важнае ў пагоні за неістотным, памятаць, якой цаной дастаўся мір, – тлумачыць канкурсант свой выбар. – У сувязі са складанай эпідсітуацыяй конкурс праходзіў дыстанцыйна. Патрабавалася запісаць выступленне на відэа і адаслаць журы. Працаваць на камеру куды складаней, чым на публіку, таму што няма эмацыянальнай падтрымкі.


Як заўважае Аляксей, у конкурсе вырашыў паўдзельнічаць дзеля цікавасці і новага вопыту. Тое, што ўвайшоў у тройку найлепшых чытальнікаў, – прыемны бонус.
Паглядзець відэазапіс з выступленнем Аляксея можна ў групе Міёрскага РДК «УКантакце».

Фота з архіва рэдакцыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта