Авторизация
 

Пераможцаў конкурсу "Я малюю Дзень Перамогі" назвалі ў Міёрах

 Конкурс «Я малюю Дзень Перамогі», прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіў у маі раённы аддзел унутраных спраў. Даслана 19 работ. 

Удзельнікі творчага спаборніцтва – вучні школ раёна.


 – Конкурс садзейнічаў выхаванню патрыятызму ў школьнікаў, развіццю пазнавальнага інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, – гаворыць старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана Хаданёнак. – Дзеці стварылі цікавыя работы. Сюжэты розныя: на адным дзяўчынка прынесла кветкі да абеліска, на другім – яркая зорка, абвітая чырвонай стужкай з надпісам «Мы памятаем», трэці – нібы франтавы фотаздымак байцоў. Выбіраючы пераможцаў, мы арыентаваліся на адпаведнасць тэме, якасць і арыгінальнасць малюнкаў.
Найлепшымі журы вызначыла работы «Дзякуй за гэты дзень!» Паліны Івашчук з Дзісненскай школы, «9 мая 1945 года» Дар’і Дзенісюк з СШ № 2, «Воінам-землякам прысвячаецца…» Ганны Матэленак з Узмёнскай школы.


Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі: гуаш і скетчбукі.

Фотаматэрыял прадастаўлены Міёрскім РАУС.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 649
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта