Авторизация
 

Логіка з творчасцю сябруюць. Пра што марыць выпускнік Чапукоўскай школы Сямён Протас

 Апошні званок прагучыць заўтра для 101 адзінаццацікласніка Міёршчыны. Выпускніка Сямёна Протаса ў Чапукоўскай школе запомняць як мэтанакіраванага вучня і надзейнага таварыша. З трэцяга класа яго партрэт прапісаўся на дошцы Гонару. Вучыўся Сямён выдатна, удзельнічаў у алімпіядах па розных прадметах, навукова-практычных канферэнцыях. Прыйшоў час пацвердзіць свае веды на выпускных іспытах і ЦТ.


– Здаём чатыры экзамены: пісьмовыя па матэматыцы і беларускай мове, вусныя – па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Апошні найбольш хвалюе. Столькі прозвішчаў гістарычных асоб, складана іх запамінаць, – расказвае выпускнік Чапукоўскай школы Сямён Протас. – Мне бліжэй дакладныя навукі: фізіка, матэматыка, інфарматыка. На абласным этапе алімпіяды па інфарматыцы ў гэтым навучальным годзе атрымаў дыплом ІІІ ступені. У маім поспеху вялікая заслуга педагога Антона Вітольдавіча Ермалёнка. З пятага класа ў нас выкладала матэматыку і рыхтавала мяне да алімпіяд Іна Арнольдаўна Гродзь. Гэтыя настаўнікі сфарміравалі мой лагічны склад розуму.


Там, дзе трэба карыстацца логікай, Сямён адчувае сябе ўпэўнена. Гэта яго канёк. У будучай прафесіі жадае сумясціць лагічныя дзеянні з творчым падыходам. Яшчэ ў дзявятым класе вырашыў стаць праграмістам у сферы гульнёвай індустрыі. Будзе паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.


– Ва ўніверсітэце 31 спецыяльнасць, дзе можна атрымаць патрэбныя навыкі, – заўважае Сямён. – Добра, што сёлета змясцілі тэрміны ЦТ. Іспыт па фізіцы перанеслі на 10 ліпеня. Пасля выпускнога ў мяне цэлы месяц на падрыхтоўку. Займацца буду самастойна. Кантроль не патрэбны – сам сябе кантралюю.


 Траціць час упустую не ў правілах юнака. Навыкі эфектыўнай арганізацыі свайго дня асвойвае праз кнігі па тайм-менеджмэнце, якія чытае анлайн. Цікавіцца мастацкай літаратурай. Найбольш падабаецца жанр фэнтэзі. Адны кнігі трымае ў руках, з іншымі знаёміцца ў аўдыёфармаце. Адзначае, што на слых лёгка ўспрымае сюжэты і ідэі твораў. Апошняя з праслуханых аўдыёкніг – «Мураўіны лабірынт» Дзмітрыя Емца з серыі «ШНыр». Характарызуе яе як твор пра баланс дабра і зла ў свеце.


Захапляецца выпальваннем па дрэве. Дома ёсць усе неабходныя прыборы для гэтага творчага занятку. Пачынаў з узораў на кухонных дошчачках, затым прыняўся за больш складаныя выявы. Сам не чакаў вывесці ўдалы партрэт Шляпніка – героя фільма «Аліса ў краіне цудаў». Свае работы дорыць родным, сябрам.


 Апошнім часам захапленні давялося адкласці і цалкам пагрузіцца ў вучобу.
– Нядаўна заўважыў, што яблыні цвітуць. Здзівіўся, – усміхаецца адзінаццацікласнік.
Школьная пара запомніцца выпускніку цікавымі ўрокамі, шумнымі перапынкамі, рознымі мерапрыемствамі. У гэтым навучальным годзе іх клас адказваў за канцэрт да Дня настаўніка, Сямён быў рэжысёрам. Гэты вопыт аказаўся цікавым і паспяховым. Упэўніўся, што логіка і творчы пачатак гарманічна спалучаюцца ў яго асобе.


Пасля ўступнай кампаніі плануе папрацаваць у мясцовай гаспадарцы. Тры гады запар праводзіў частку канікул на зернятоку. І цяпер не хоча ўпускаць магчымасць зарабіць. Дадатковыя сродкі студэнту лішнімі не будуць.
У сваю будучыню Сямён Протас пазірае з цікавасцю і на першую прыступку самастойнага жыцця ступае ўпэўнена.

 ХАРАКТАРЫСТЫКА
АД КЛАСНАГА КІРАЎНІКА

Эльвіра Хахель:
«У адзінаццатым класе восем вучняў. Гэта мой першы выпуск у Чапукоўскай школе. Узяла іх шасцікласнікамі. Сямёна Протаса вылучаюць адказнае стаўленне да вучобы і гатоўнасць дапамагчы таварышам. Заўважу, што з васьмі вучняў мясцовых толькі трое. Астатнія папоўнілі калектыў пазней: у 9-м і 10-м класах. Дзеці прынялі навічкоў, дапамаглі ім адаптавацца ў новай школе і хутка сталі адной камандай. Самастойна рыхтавалі школьныя мерапрыемствы, былі ініцыятыўнымі. Вучыліся кожны па сваіх магчымасцях. У пяці сярэдні бал ад 7. Вызначыліся з сярэднімі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Рыхтуюцца да школьных экзаменаў і паступлення. Усім жадаю поспехаў!»

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 530
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 148
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 116
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта