Авторизация
 

Удзельнічаць у парадзе адказна і пачэсна, адзначыў кадэт Дзмітрый Богуш з Міёр

 Сёлетні Дзень Перамогі кадэт Віцебскага кадэцкага вучылішча Дзмітрый БОГУШ чакаў з інтарэсам і хваляваннем. Ён упершыню ўдзельнічаў у святочным парадзе ў Мінску.

У ліку ўдзельнікаў парада навучэнцы васьмі кадэцкіх вучылішч і двух ліцэяў. Сярод віцебскіх кадэтаў – міярчанін Дзмітрый Богуш.
– Наш дзясяты клас самы лепшы ў паралелі па страявой падрыхтоўцы. Таму ўдзельнікаў парада адбіралі сярод нас. З 21 навучэнца выбралі шэсць, – расказвае Дзмітрый. – Дарэчы, важна не толькі правільна маршыраваць, але і адпавядаць па росце.


Падрыхтоўка доўжылася амаль два месяцы. У сярэдзіне сакавіка кадэты прыехалі ў сталіцу і пачаліся штодзённыя трэніроўкі.
– Два разы на тыдзень займаліся індывідуальна з нашай кадэцкай «каробкай», яшчэ тры дні праходзілі па дзве рэпетыцыі з іншымі ўдзельнікамі. Кожная доўжылася дзве гадзіны, – гаворыць кадэт. – У вольны час мы займаліся вучобай. Выконвалі заданні, якія дасылалі настаўнікі з вучылішча.


 У дзевяць раніцы 9 мая ўдзельнікі парада ўжо былі на месцы ў поўнай гатоўнасці. Бліжэй да адзінаццаці распачалося святочнае шэсце.
– Першымі ішлі сувораўцы з барабанамі, за імі – кадэты. Адлегласць складала каля 300 метраў, сто з якіх трэба было прайсці зладжаным страявым крокам, – расказвае Дзмітрый. – Паўдзельнічаць у парадзе для мяне вельмі пачэсна. Канешне, хваляванне прысутнічала, я ўсведамляў усю адказнасць. Да таго ж столькі відэакамер на нас накіравана.


У Міёрах з экранаў тэлевізараў глядзелі на Дзіму бацькі, дзядулі і бабулі, сваякі. Кадэт назіраў за парадам непасрэдна на месцы. Відовішча вельмі ўражвае.


На памяць пра святочны парад з нагоды 75-й гадавіны Перамогі ў Дзмітрыя застанецца юбілейны медаль, падзяка, кніга пра Вялікую Айчынную вайну. Такія ўзнагароды атрымалі і яго таварышы.

У ТЭМУ

У Віцебскае кадэцкае вучылішча Дзмітрый паступіў пасля сёмага класа Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі. Ваенных у сям’і няма, між тым гэтая сфера вабіла падлетка. Родныя падтрымалі выбар. У будучым Дзмітрый плануе звязаць сваё жыццё са справай выратавальніка.

Фота з асабістага архіва Дзмітрыя БОГУША і для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта