Авторизация
 

Наш абавязак - памяць захаваць. Школьнікі Міёршчыны ўдзельнічалі ў конкурсах, прысвечаных 75-годдзю Перамогі

 Конкурс літаратурных работ «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі», раённая акцыя «Мой падарунак ветэрану», анлайн-віктарына «Мы памяці гэтай верныя», конкурс фотаработ «Іх подзвіг бессмяротны», раённы этап рэспубліканскага конкурсу па фларыстыцы «Кветкі Перамогі», абласны конкурс анімацыйных паштовак «75 год без вайны!» Гэта яшчэ не поўны пералік творчых спаборніцтваў, прымеркаваных да 75-годдзя Перамогі, у якіх удзельнічалі школьнікі Міёршчыны. 

Вылучаецца сярод конкурсаў абласны фестываль мабільнага кіно «24 кадры Перамогі». Раённы этап праходзіў з ліпеня 2019-га года па сёлетні красавік. Пад кіраўніцтвам педагогаў дзеці здымалі ролікі пра ваенную гісторыю родных мясцін, гутарылі са сведкамі тых падзей.

– На конкурс прадаставілі шэсць работ з пяці ўстаноў адукацыі: СШ № 3 імя Я. Томкі, Язненскай, Павяцкай, Узмёнскай школ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Відэаролікі падрыхтавалі ў трох намінацыях: «Гераічная гісторыя рэгіёнаў і вобласці ў Вялікай Айчыннай вайне (абарона, падполле, вызваленне)», «Адраджэнне гарадоў, раёнаў, вобласці» і «Дзеці вайны», – расказвае намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вольга Ясінская. – Работы цікавыя, змястоўныя. Дзеці зрабілі вялікую і важную справу. Па рашэнні журы, усім ролікам прысуджаны прызавыя месцы, усе накіруем на абласны этап.


Наш абавязак – не забываць пра цану Перамогі, памятаць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія яе здабывалі. Гэтая думка праходзіць праз школьныя відэаролікі. Большая іх частка падрыхтавана ў намінацыі «Дзеці вайны». Успаміны пра пару ліхалецця кранаюць да слёз.


У відэа, знятым вучнямі Язненскай школы, прыгадвае сваё далёкае і цяжкае дзяцінства Зінаіда Пятроўна Шыман з Басянкоў. Яе бацьку і роднага дзядзьку расстралялі паліцаі. Маці засталася адна з трыма дзецьмі і па вечарах, справіўшыся па гаспадарцы, доўга плакала, седзячы ля хаты. Ад голаду ратавала карова і зерне, якое перад вайной набылі за парасят, яшчэ ільняное семя ў запасе было. Свае гісторыі ў Феафаніі Васільеўны Александроўскай і Галіны Аляксандраўны Жойдзік з Язна.


Пра малалетніх вязняў з Узмёншчыны распавядае вучаніца мясцовай школы Вікторыя Мацюк. Узгадвае Міхаіла і Ірыну Алеськаў, якія прайшлі праз нямецкія лагеры. Пасля вайны абодва вярнуліся дадому, адшукалі сына Сяргея, які аказаўся ў дзіцячым доме. Дзядзьку Міхаіла – Марку Алеська – пабачыць радзіму не было наканавана. Ён назаўсёды застаўся ў лагеры разам з малодшай дачушкай. Астатнія члены сям’і – жонка і чацвёра дзяцей – выжылі. Цяпер іх няма сярод нас, а ў школьным музеі захоўваюцца запісаныя ўспаміны дачкі Галіны пра лагерныя пакуты. Васьмігадовай дзяўчынкай трапіла ў няволю Зінаіда Аўсюк. 16-гадовы Канстанцін Белавус працаваў на шакаладнай фабрыцы ў Кёльне. Галодным работнікам вельмі хацелася паспрабаваць ласунак нямецкіх салдат, але за гэта можна было паплаціцца жыццём. Незадоўга да вызвалення забралі на працу ў Германію 17-гадовага Юзафа Сяргуна. Зведаў голад і цяжкую працу на брыкетным заводзе, у шахце.


Усе ролікі можна паглядзець у групе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі «Миорский РЦДиМ «Наша жизнь» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта