Авторизация
 

«Народную песню можна сыграць крута», – сцвярджае Мікіта Дабравольскі. З ім пагаджаюцца родныя і сябры, для якіх спявае пад гармонік

 Інтарэсы ў міярчаніна Мікіты ДАБРАВОЛЬСКАГА творчыя. Разбіраецца ў рускім жывапісе, што вывучаў па часопісах, спрабаваў сам пісаць карціны. Але большую частку вольнага часу прысвячае музыцы. Яшчэ падлеткам палюбіў вясёлыя мелодыі гармоніка. Самастойна асвоіў народны інструмент, які стаў галоўным захапленнем.

Пачалося ўсё з роліка ў інтэрнэце, у якім дзве жанчыны спявалі пад гармонік «Я встретил розу». Пятнаццацігадоваму хлопцу вельмі спадабаліся кампазіцыя і выкананне. Захацелася паўтарыць самому. Тады і спатрэбіўся дзядулеў гармонік, што шмат гадоў прастаяў у шафе.

– У школе мастацтваў я вучыўся граць на фартэпіяна, другім інструментам быў акардэон. Але ў душу запала вясёлая мелодыя гармоніка, – расказвае Мікіта. – Тую кампазіцыю – «Я встретил розу», якая і цяпер застаецца самай любімай – развучваў тыдзень. Мелодыю на слых падбіраў. Пасля выканаў для маміных сябровак на сямейных пасядзелках, ім спадабалася.

Бацькі падтрымалі захапленне сына. Папрасілі развучыць для іх песні расійскай эстрады 80-х гадоў. Так у рэпертуары юнага гарманіста з’явіліся «Миллион алых роз», «Фантазёр», «Белые розы».

 – Чым больш іграеш, тым прасцей асвойваць новыя мелодыі. Стараюся штодня браць інструмент у рукі. Як спартсмену патрэбны пастаянныя трэніроўкі, так і музыканту важна практыкавацца, – заўважае субяседнік. – Шкада, што гармонік выходзіць з моды. Нядаўна праз мінскую фірму заказваў інструмент на прадпрыемстве «Шуйскі гармонік». Там здзіўляліся, навошта ён маладому хлопцу. А мне падабаецца. Спрабаваў вучыцца на гітары граць – не маё.

 Цяпер у музыканта-аматара чатыры гармонікі. Адзін з іх – саратаўскі са званочкамі. У наш час складана такі знайсці. Мікіту пашчасціла натрапіць на яго два гады таму. Гаворыць, на саратаўскім гармоніку асабліва прыгожа і весела гучаць народныя матывы. Менавіта пад гэты інструмент спявала прыпеўкі салдатам Вялікай Айчыннай вайны Лідзія Русланава.

Яшчэ ў міні-калекцыі майстравы гармонік ваенных гадоў. Неяк Мікіта паказаў яго настройшчыку, той вызначыў, што аўтар – тульскі ўмелец.

– Каб зрабіць гармонік, майстру патрабавалася год – паўтара. Цаніўся інструмент ручной работы дорага. Карову, а то і дзвюх трэба было за яго аддаць, – расказвае Мікіта. – Фабрычны тульскі гармонік, які дастаўся мне ад дзядулі Часлава, каштаваў 60 рублёў. Для сельскай сям’і гэта былі вялікія грошы. Невядома, адкуль гэты інструмент у яго з’явіўся. Тата расказвае, што дзед нячаста на ім іграў, любіў песню «В землянке». Бабулі Іраідзе падабалася спяваць пад патэфон. Ён і цяпер у спраўным стане. Зараз уключу.

Мікіта заводзіць механічнае прыстасаванне ручкай, ставіць пласцінку – гучыць музыка.

 – За гэтым патэфонам дзед ездзіў на веласіпедзе ў Даўгаўпілс. Адолеў па 70 кіламетраў туды і назад, – працягвае пасля музычнай паўзы. – Калі мне трэба будзе ў Шую паехаць, каб вырашыць якіясьці пытанні наконт вырабу гармоніка, то таксама гатовы. Не на веласіпедзе, канешне. Гэта больш за тысячу кіламетраў.

 На новым гармоніку Мікіты будзе ручны роспіс. Папрасіў намаляваць ружу. Як напамін пра пачатак захаплення, пра першую развучаную песню.

Пакуль у руках дзядулеў інструмент. Сыграе на ім на свяце Дня Перамогі. Старанна рэпеціруе. Гэта будзе другі выхад на сцэну раённага Дома культуры.

Дэбют адбыўся на сёлетнім канцэрце з нагоды 8 Сакавіка. Праўда, без гармоніка. Мікіта выступаў у гумарыстычным нумары тэатра мініяцюр і запомніўся гледачам у вобразе жанчыны, якая трапіла на маладзёжную тусоўку.

– Паўдзельнічаць прапанавала сяброўка Жэня Шук. Першы вопыт вельмі спадабаўся, – дзеліцца ён. – Шчыра кажучы, сцэны я баюся. Дапамагло тое, што выступаў у родным горадзе. І за кулісамі панавала добразычлівая атмасфера.

  У РДК гарманіст знайшоў новых прыхільнікаў сваёй творчасці. Дамовіліся пра ўік-энд, куды возьме з сабой інструмент.

 Удасканальваючы майстэрства ігры, Мікіта арыентуецца на творчасць расійскіх музыкантаў. Падабаецца, як грае на гармоніку танга Павел Уханаў. Пазнаёміўся з творчасцю Аляксандра Усцьянцава, які нарадзіўся ў гады вайны і з дзяцінства не расстаецца з народным інструментам. У Генадзя Калмыкова навучыўся ўсміхацца падчас спеваў. Заўважае, што гэта не так проста, як можа здавацца.

Цікавіцца малады гарманіст сучаснымі музычнымі навінкамі. Адмоўна ставіцца да кампазіцый, дзе ёсць месца алкаголю і наркотыкам. Аддае перавагу творам з глыбокім сэнсам і класічнай музыцы, якой запоўнены плэйліст у тэлефоне.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Мікіта ДАБРАВОЛЬСКАГА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 084
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта