Авторизация
 

З усмешкай кнігу прапануе Прыгажуня, актывістка і аптымістка па жыцці — усё гэта пра Святлану Матэленак, маладога супрацоўніка раённай бібліятэкі. Сюды яна прыйшла год назад, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта культуры і мастацтва ў Мінску. Калі вучылася у СШ №2, захаплялася беларускай і рускай мовамі, літаратурай.

 

—  Чаму ж вырашылі  стаць менавіта бібліятэкарам? 

— Ведаеце, дакладнага адказу ў мяне няма. Спадабалася, што змагу атрымаць адразу дзве прафесіі. Бо я не толькі бібліятэкар па спецыяльнасці, але яшчэ і філолаг.

— З чым сутыкнуліся як малады спецыяліст у пачатку прафесійнага шляху?

— З работай бібліятэкі і калектывам я  знаёма даўно. Праца  спакойная, цікавая, таму ніякіх складанасцей не было.

— Падскажыце, чым зацікавіць чытачоў, каб яны з задавальненнем наведвалі бібліятэку?

— Зацікавіць часам бывае дастаткова цяжка, асабліва маладых людзей. Яны чытаюць вельмі мала, а калі і чытаюць, то галоўным чынам электронныя кнігі. І гэта вялікая праблема  моладзі. Але выдатна, што ёсць такі адсотак маладых, якія бяруць і з задавальненнем чытаюць звычайныя кнігі. Мы імкнёмся ўсяляк зацікавіць іх: праводзім розныя масавыя мерапрыемствы, кніжныя выставы і агляды, знаёмім з новай літаратурай.

— Якая кніга бліжэй Вам, звычайная надрукаваная ці ўсё ж электронная?

— Мне больш падабаецца звычайная. Класічная кніга—гэта так  выдатна! Можна ўзяць яе ў рукі, перагарнуць старонкі. Прываблівае і запамінаецца знешняе афармленне.

— Чым вы любіце займацца ў вольны ад працы час?

— Вельмі люблю слухаць добрую музыку, яна дапамагае мне расслабіцца, супакойвае і ўздымае настрой.  Захапляюся ландшафтным дызайнам і малюю. Маляваць пачала яшчэ ў школе. Цяпер вось працягваю. Занатоўваю  людзей, кветкі,  прыроду. Усё залежыць ад настрою.

 

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай установы Ала Аляксееўна Скавародка адзначыла, што ў абавязкі бібліятэкара ўваходзіць выдача і атрыманне кніг, абслугоўванне чытачоў. Акрамя гэтага, аказанне платных паслуг: ксеракапіраванне, раздрукоўка фатаграфій і дакументаў, пошук інфармацыі ў  інтэрнэце. А яшчэ разнастайныя  мерапрыемствы, бібліятэчныя агляды і кніжныя выставы. Святлана Матэленак з ўсім спраўляецца. Гэта граматны спецыяліст,адукаваны чалавек. Тактычная, спакойная, ураўнаважаная, ведае сваю працу і абавязкі, заўсёды ветлівая з чытачамі, чалавек справы, ды і проста прыемная дзяўчына.

 

Тэкст і фота Веранікі СУШКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта