Авторизация
 

Парад яркіх фарбаў і зладжаных рухаў. Фестываль "Піянеры трэцяга тысячагоддзя" прайшоў у Міёрах

 Раённы фестываль «Піянеры трэцяга тысячагоддзя» прайшоў у лютым. Калі апісаць яго адным словам, найбольш падыдзе эпітэт – яркі. Такім яго зрабілі ўсмешкі, каляровыя сцягі, запамінальныя выступленні ўдзельнікаў.

Арганізатары мерапрыемства – раённыя арганізацыя «БРПА» і Цэнтр дзяцей і моладзі. Удзельнікі – піянерскія дружыны школ горада і раёна. У пляцоўку для маршаў і танцаў на пэўны час ператварылася спартыўная зала СШ № 3 імя Я. Томкі.

Адны на плац,
а другім сцяг у рукі

Каманды запаўняюць залу. Да пачатку творчага спаборніцтва застаецца хвілін пятнаццаць. Ёсць час асвоіцца на пляцоўцы і настроіцца на выступленне.


– Такі фестываль праходзіць у нас упершыню. Удзельнічаюць дзевяць каманд. Выступяць у намінацыях «Плац-канцэрт» і «Сцяг-шоу». Першая – танцавальны нумар са сцягамі, стужкамі, палотнамі. Можна выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку. Другая намінацыя мае на ўвазе наяўнасць элементаў страявой падрыхтоўкі, – расказвае старшыня раённай арганізацыі «БРПА» Аксана Няміра. – Такое спаборніцтва – сучасны накірунак у развіцці піянерскага руху. Гэта садзейнічае грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і фарміруе пазітыўны імідж піянерскай арганізацыі.


 На жараб’ёўцы камандзе з Новага Пагоста выпала выступаць другімі. Усяго ў гэтай намінацыі трое ўдзельнікаў. Яшчэ піянеры з СШ № 2 – самыя юныя канкурсанты і дзісненцы, гатовыя пазмагацца адразу ў дзвюх намінацыях.
– Дзяўчаты, не забывайцеся ўсміхацца падчас танца, – нагадвае сваім выхаванкам харэограф з Дзісны Наталля Астукевіч. Яна не толькі развучыла з дзецьмі нумар са сцягамі і стужкамі, але і паклапацілася пра форму ўдзельнікаў. Белыя вадалазкі, зялёныя камізэлькі з выявай піянерскага агню, у дзяўчынак – чырвоныя спадніцы, у хлопчыкаў – белыя штаны з зялёнымі лампасамі, ва ўсіх – белыя пілоткі з беларускім арнаментам. Прыгожа, эстэтычна, з густам. «Плац-канцэрт» з дзісненскімі школьнікамі рэпеціравала настаўніца фізічнай культуры Святлана Гіржда.

Тры хвіліны і старанне,
памножанае ў разы

На нумар адводзіцца тры хвіліны. За гэты час трэба як мага найлепш паказаць усе тыя складнікі, па якіх ацэньваюць выступленне. Зладжанасць рухаў і знешні выгляд, эмацыянальнасць і дысцыплінаванасць, цэласнасць і арыгінальнасць кампазіцыі.
За столікам журы – старшыня раённай арганізацыі «БРПА» Аксана Няміра, дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава і яе калегі – метадыст Вераніка Шамінка, педагог-арганізатар Надзея Кухцінская, харэограф Наталля Граковіч, раённы ваенны камісар Сяргей Жабенак.

Пасля «Плац-канцэрта», дзе пераважалі стрыманасць і строгасць, фестываль засвяціўся яркімі колерамі «Сцяг-шоу». У гэтай намінацыі выступалі піянеры з СШ № 3 імя Я. Томкі, Завуццеўскай, Язненскай, Дзісненскай, Узмёнскай, Дворнасельскай і Павяцкай школ. Сем запамінальных нумароў, кожны з якіх па-свойму цікавы і адметны. На словах не перадаць. Іх трэба бачыць і адчуваць пазітыўную энергетыку.

 Вынік перасягнуў чаканні

Першыя ў намінацыі «Плац-канцэрт» – дзісненцы. На другім месцы каманда з Новага Пагоста, трэцяе прысудзілі піянерам з СШ № 2.
На трэцяй прыступцы п’едэстала ў «Сцяг-шоу» СШ № 3 імя Я. Томкі і Павяцкая школа, другое месца ў каманды з Завуцця. Першае падзялілі піянеры з Дзісны і Узмён.
Пераможцы прадставяць раён на абласным фестывалі, які адбудзецца ў красавіку.

ДАРЭЧЫ

Падчас фестывалю падвялі вынікі раённага этапа рэспубліканскай піянерскай гульні «Добрадел». Першае месца прысудзілі дружыне Дзісненскай школы, другое падзялілі Узмёнская і Туркоўская.
Таксама атрымалі ўзнагароды актыўныя ўдзельнікі раённага інтэрнэт-конкурсу «Мой лайк БРПА». Перамагла ў фотаспаборніцтве Насця Хахолка з Завуццеўскай школы. Граматамі за найлепшыя тэматычныя здымкі адзначаны Ульяна Янушкевіч з СШ № 3 імя Я. Томкі, Ульяна Волкава з Узмёнскай школы, Алена Мядзелец з Завуццеўскай, Крысціна Пяткевіч з Дзісненскай, Віка Гарбатава з Туркоўскай, Насця Карніцкая з Сіцькоўскай, а таксама атрад імя Марата Казея з Чапукоўскай школы.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Чытайце поўнасцю ў № 18 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта