Авторизация
 

Вучыцца цікава, а складанасці загартоўваюць, - сцвярджае кадэт Захар Аўчыннікаў

 Камфортна адчувае сябе былы вучань Туркоўскай школы Захар АЎЧЫННІКАЎ у форме кадэта. Звыклымі сталі распісаныя па гадзінах дні, пастаянныя складнікі якіх – дысцыпліна і самакантроль.

Яшчэ маленькім Захар гаварыў, што хоча быць ваенным інжынерам. Першы крок да мэты зроблены – мінулым летам паступіў у Віцебскае кадэцкае вучылішча.

Пад’ём у 6.40, пастраенне, трыццаціхвілінная зарадка. Затым трэба прывесці ў парадак сябе і свой пакой, паснедаць – і на заняткі.
– У дзень бывае і па пяць, і па восем урокаў. Патрабаванні больш строгія, чым у звычайнай школе. Прадметы вывучаем такія ж, толькі яшчэ ў раскладзе дапрызыўная падрыхтоўка. Акрамя ўрокаў ёсць нарады: па класе, па сталовай, па блоку. Першыя два падобны да школьных дзяжурстваў, – расказвае пра свае будні кадэт. – Наведваю факультатывы па матэматыцы і фізіцы. Пасля заняткаў працуюць секцыі, ладзяць спартыўныя гульні. Вечарам тры гадзіны адведзены на самападрыхтоўку. У гэты час з намі знаходзіцца выхавацель. Да ўрокаў старанна рыхтуюся, перажываю за адзнакі.


Першую чвэрць Захар Аўчыннікаў скончыў з сярэднім балам 9,2, другую – 9,4.
Сустрэча з кадэтам-васьмікласнікам адбылася на зімовых канікулах. Падчас вучобы дома ў Дрыгучах ён бывае разы два на месяц. Сумуюць у пакоі без гаспадара калекцыі самалётаў і танкаў, кнігі і пазнавальныя часопісы.


 – Захар з малых гадоў цікавіўся ваеннай тэхнікай, узбраеннем, – заўважае маці Марыя. – Калі яму спаўнялася дзесяць, папрасіў на дзень нараджэння энцыклапедыю «Самалёты свету».


Бацькі падтрымлівалі інтарэсы сына, набывалі цікавую для яго літаратуру. Вазілі за дваццаць пяць кіламетраў у райцэнтр на заняткі ў школу мастацтваў, дзе асвойваў навыкі малявання. Радаваліся поспехам у агульнаадукацыйнай школе. На сцяне ў пакоі шмат дыпломаў за ўдзел у спаборніцтвах па вучэбных прадметах і творчых конкурсах. У ліку найлепшых школьнікаў раёна Захар пабываў на дабрачыннай елцы ў Віцебску. Начавалі ў інтэрнаце кадэцкага вучылішча. Тады хлопец зусім не думаў, што ў хуткім часе будзе тут жыць.


Пайсці ў кадэты, улічваючы яго інтарэсы і здольнасці, параіла Захару намеснік дырэктара Туркоўскай школы Тамара Равецкая. Удзячны ёй за слушную падказку.


 – Вядома, першыя тыдні складана было, – не тоіць падлетак. – Ад дому далёка. У класе 23 чалавекі, у той час як у школе нас шасцёра вучылася. Трэба пастаянна сачыць за сваім знешнім выглядам, прытрымлівацца вызначанага распарадку. Пакрысе прывык. Мне падабаецца на ўроках і секцыях. Увечары ёсць час для асабістых спраў, штодня дадому тэлефаную.
У планах Захара паспяхова скончыць вучылішча, паступіць у вну і атрымаць прафесію, у якой рэалізуе сябе і паслужыць Айчыне.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта