Авторизация
 

Прыемны падарунак да Дня закаханых чакаў міярчан 14 лютага ў раённым Доме культуры

 Канцэрт «Viva, Каханне!» здзівіў і парадаваў яркімі выканаўцамі, хітамі сучаснасці і мінулага, атмасферай пазітыву і, канешне, кахання.

Каханне было, ёсць і будзе, запэўнівалі гледачоў вядучыя Аляксей Рачыцкі і Яна Шмарлоўская. Параўналі яго з вясной, якая напаўняе ўсё навокал нябачным ззяннем, ад чаго хочацца спяваць і ствараць. Заўважылі, што ў стане закаханасці мы бачым цудоўнае ў дробязях і не звяртаем увагі на негатыў.


 Колькі існуе свет, столькі жыве ў сэрцах людзей светлае пачуццё. Як пра яго расказаць? Лепш за ўсё – у песні.
Папулярным у пачатку нулявых хітом «Короли ночной Вероны» з мюзікла «Ромео и Джульетта» распачалі канцэртную праграму Сяргей Ішчук, Ягор Абалевіч і Уладзіслаў Сіманіс. Працягам яркага пачатку стала выступленне дзіцячага вакальнага гурта «Бэмс», які весела спяваў, што «все лучшее ждет нас впереди». Пранікнёным выкананнем лірычных кампазіцый уразілі салісты Таццяна Бялевіч, Аляксей Конах, Ігар Мятла, Ірына Гаўрыльчык, Сняжана Аксёнава, дуэт Ягора Абалевіча і Сафіі Шук.


  Экзотыкі і загадкавасці дадалі ў канву ўзнёслага настрою ўдзельніцы студыі ўсходняга танца «Фазійя». Калекцыю «З усяго свету» прадставілі юныя прыгажуні студыі авангарднай моды «Говорящие модели». У нацыянальных касцюмах розных народаў яны выглядалі прывабна і эфектна.


Пяшчотна гучалі гітары, на якіх грала хлапечае трыа. Рамантычную мелодыю выводзіў на саксафоне Сяргей Ішчук.
Песняй «Про белые розы» вярнуў у канец 80-х Аляксей Астукевіч. Доўга гучалі апладысменты Уладзіславу Сіманісу і Святлане Бакевіч, якія спявалі на італьянскай мове вядомую кампазіцыю «Felicita» (у перакладзе азначае «Шчасце»).


 Сюрпрыз для гледачоў – латарэя. Шчасліўчык з чацвёртага месца ў сёмым радзе ў дадатак да прыемных уражанняў атрымаў сувенір. Абавязкова пашчасціць і тым, хто злавіў букеты нявест. Іх пад песню «Свадебные цветы» кінулі ў залу прыгажуні ў белых вясельных сукенках.


«Пусть миром правит любовь.
И не нужно лишних слов,
Так было и всегда так будет», – разам праспявалі артысты ў фінале.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта