Авторизация
 

З дыпломамі з конкурсу "Ад прашчураў да зор" вярнулася моладзь Міёршчыны

 ХІІІ абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор» прайшоў 8 лютага ў Расонах. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі Міёрскага раёна.

72 пары спаборнічалі ў побытавых танцах у чатырох узроставых групах. Чатыры міёрскія пары выступалі ў катэгорыі 11 – 14 гадоў. Дэманстравалі танцы, характэрныя для нашага рэгіёну. Адна пара прайшла ў паўфінал.


 З дыпломам за трэцяе месца вярнулася з конкурсу вучаніца 10 класа Дзісненскай школы Анастасія Козел (на здымку). Пяць гадоў яна наведвае гурток «Чароўны паясок» у гарадскім Доме рамёстваў, дзе асвойвае майстэрства пляцення паясоў.


– Вельмі рада за Насцю. Яна малайчына, – гаворыць кіраўнік гуртка і дырэктар Дзісненскага Дома рамёстваў Людміла Ганебная. – На конкурсе пляла пояс дзісненскага строю. На работу адводзілася дзве з паловай гадзіны. Загадзя рыхтавалі прэзентацыю. Насця трымалася ўпэўнена, хоць удзельнічала ўпершыню. Вынікам задаволены.

Фота з архіва Дзісненскага Дома рамёстваў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта