Авторизация
 

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС і Ваеннай акадэміі расказалі школьнікам з Міёр пра сваю вучобу

 Выбар прафесіі ў многім прадвызначае будучыню. Калі ён зроблены свядома і ўзважана, то самарэалізацыя і поспех стануць спадарожнікамі на жыццёвым шляху. 

Трэцякурснікі Магілёўскага інстытута МУС Дзмітрый Дзямід і Ваеннай акадэміі Аляксандр Лазоўскі на канікулах завіталі ў СШ № 3 імя Я. Томкі расказаць пра курсанцкія будні.

Распісаны па хвілінах дзень, строгія патрабаванні да знешняга выгляду, вучоба і яшчэ раз вучоба, абмежаваныя карыстанне мабільным тэлефонам і сувязь са знешнім светам. Такім уяўляецца жыццё курсантаў старонняму чалавеку. Развеялі гэтыя міфы студэнты Дзмітрый Дзямід і Аляксандр Лазоўскі падчас сустрэчы са старшакласнікамі СШ № 3 імя Я. Томкі, выпускнікамі якой самі з’яўляюцца.


Дысцыпліну, самастойнасць і адказнасць у міліцэйскіх і ваенных вну ніхто не адмяняў. Як прызналіся курсанты, напачатку прывыкнуць да страявой падрыхтоўкі, казарменнага быту і іншых асаблівасцей было няпроста. Аднак любы студэнт-першакурснік праходзіць адаптацыю.


 – Прафесію выбіраў свядома. У мяне тата былы ваенны, – заўважыў перад пачаткам сустрэчы Аляксандр. – Вучуся на агульнавайсковым факультэце, падабаецца. Упэўнены, што зрабіў правільны выбар.


– Я ніколькі не шкадую, што паступіў у міліцэйскую вну, – гаварыў школьнікам Дзмітрый. – Разам з якаснай адукацыяй ва ўстанове ёсць магчымасць для ўсебаковага развіцця. Можна займацца творчасцю або наведваць заняткі па самба, каратэ, рукапашным боі і так далей. З трэцяга курса мы можам штодня хадзіць у звальненне.


Заўважыў Дзмітрый, што курсантам інстытута не трэба клапаціцца пра матэрыяльны дабрабыт. Атрымліваюць форменнае абмундзіраванне, бясплатнае харчаванне і немалую стыпендыю. Забяспечаны гэтым і навучэнцы Ваеннай акадэміі.
Тым, хто плануе ў будучым насіць форму і пагоны, хлопцы раілі клапаціцца пра сваё здароўе, актыўна займацца спортам і пашыраць кругагляд.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта