Авторизация
 

Ураджэнка Міёршчыны Марына Кашкур: «Мінскія калегі і сябры называюць мяне «міёрачка», а я захоплена расказваю ім пра свой родны край»

 Актыўная, ініцыятыўная, інтэлігентная, простая ў зносінах і захопленая сваёй справай. Такой запомнілася міёрскай моладзі першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Марына Кашкур. Цяпер яна працуе ў цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на пасадзе начальніка ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнай і арганізацыйна-кадравай работы. Трывалай застаецца сувязь з роднымі мясцінамі.

Школьны пралог

Зусім не меркавала выпускніца Полацкага педкаледжа Марына Кашкур, што праз некалькі год настаўніцтва зверне з педагагічнага шляху на дарогу, па якой упэўнена і весела крочыць актыўная моладзь.
– З дзяцінства я любіла музыку, спявала. Таму з выбарам прафесіі ўсё было зразумела. Бацькі падтрымалі маё рашэнне стаць настаўнікам музыкі, – успамінае Марына. – Пасля каледжа прапанавалі некалькі варыянтаў працаўладкавання. Я выбрала родную Міёршчыну. Першае працоўнае месца – Дворнасельская школа. Таксама вяла ўрокі ў Даўгінаўскай. Сумяшчала работу з завочнай вучобай у сталічным педуніверсітэце імя М. Танка, дзе атрымала прафесію спецыяліста па сацыяльнай рабоце. Але прымяніць веды і навыкі на практыцы не давялося.
Пра свой першы калектыў і яго кіраўніка Антаніну Кляшчонак Марына гаворыць з цеплынёй. Удзячна ўсім за падтрымку і слушныя парады, за разуменне і прыемную працоўную атмасферу. У школе малады спецыяліст узначальвала пярвічку БРСМ, спявала на сцэне РДК падчас мерапрыемстваў. Актыўную настаўніцу прыкмеціла раённае кіраўніцтва.
– Пасаду першага сакратара райкама ГА «БРСМ» мне прапанавалі па рэкамендацыі Ірыны Чарняўскай, якую я змяніла на гэтым пасту, – прыгадвае субяседніца. – Наконт змены дзейнасці думала доўга, бо вельмі любіла школу і дзяцей. Параілася з бацькамі, з калегамі. У рэшце рэшт пагадзілася.

Стаўка
на самаразвіццё
Дзень 4 лютага 2011 года стаў для Марыны Кашкур асаблівым. З яго пачаўся новы этап у яе жыцці. Напоўнены зносінамі са старшакласнікамі і працоўнай моладдзю, цікавымі мерапрыемствамі, запамінальнымі падзеямі.
– У справу ўнікла хутка. Мне дастаўся добры актыў. Пасля яго пашырыла, – успамінае суразмоўца. – Работа падабалася. Неўпрыкмет праляцелі чатыры гады.
Неяк у інтэрв’ю карэспандэнту раённай газеты Марына адзначала, што міёрская моладзь – самая лепшая. Любіць яе і цяпер. Удзячна ўсім, з кім працавала раней, і тым сябрам і таварышам, з якімі да гэтага часу падтрымлівае адносіны.
Што да маладзёжнай палітыкі ўвогуле, на думку супрацоўніка ЦК БРСМ, перш-наперш у маладых людзей трэба выхоўваць адказнасць і дысцыплінаванасць. Без гэтага рух наперад немагчымы.
– Калі хочаш дасягнуць пэўнай мэты, трэба шмат працаваць. У першую чаргу над сабой, – упэўнена былы маладзёжны лідар раёна. – Самаадукацыя павінна стаць пастаяннай патрэбай. Усебаковае развіццё спрыяе станаўленню гарманічнай асобы. Асюль бярэ вытокі поспех.

Намер
дапамагаць

У красавіку 2015 года Марыне прапанавалі пасаду ў Віцебскай абласной кантрольнай камісіі. Там адпрацавала тры гады. За той час пабывала ва ўсіх раёнах вобласці. Адначасова атрымлівала другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Вучылася на спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». Дыплом юрыста атрымала ў мінулым годзе.
– Падчас вучобы зразумела, што мне падабаюцца розныя галіны права. Для сябе вызначыла, што хачу займацца працоўным. Таму што дапамагаць людзям люблю больш, чым караць, – дзеліцца Марына. – Мой прынцып такі – верыць у дабро і несці яго іншым. Гэта не заўсёды атрымлівася падчас работы ў абласной кантрольнай камісіі, дзе службовыя абавязкі вымушалі ў пэўных сітуацыях прыбягаць да строгіх мер.
Рашэнне працаваць у цэнтральным камітэце БРСМ далося няпроста. Работа ў Мінску яшчэ больш аддаляла ад бацькоўскага дома ў Паташні і ад роднай Міёршчыны. Але зноў падтрымалі блізкія, сябры, і Марына скіравалася ў сталіцу.

Роднаму краю
з любоўю

Паездкі па розных абласных і раённых цэнтрах краіны, падарожжы за мяжу, доўгія кіламетры паміж Мінскам і Міёрамі не астудзілі ў сэрцы Марыны любоў да родных мясцін. Як мага часцей стараецца прыехаць да бацькоў, наведаць знаёмых. Мінскім сябрам, якія празвалі яе «міёрачкай», штораз расказвае пра вадаспад, рэкі і азёры, балота Ельня і іншыя адметнасці сваёй малой радзімы.
– Ад душы жадаю нашаму міёрскаму краю квітнець і развівацца, стаць самым лепшым у краіне, – адрасуе цёплае віншаванне з юбілеем. – Міёршчына вабіць сваімі непаўторнымі краявідамі. А яшчэ тут жывуць добрыя, чулыя, працавітыя людзі, якімі можна ганарыцца. Гэта самая вялікая каштоўнасць.

Фота з асабістага архіва Марыны КАШКУР.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта