Больш за пяць гадоў працуе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Без яго немагчыма дзейнасць праваахоўнай сістэмы і правасуддзя. Развіццё і якасная работа ў будучым напрамую залежаць ад маладых кадраў.
Упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці падбірае кандыдатаў, у тым ліку і сярод выпускнікоў школ, для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Судовыя крыміналістычныя экспертызы».
Уступныя іспыты пройдуць у чэрвені – ліпені 2020 года. Абітурыенты здаюць ЦТ па беларускай (рускай) мове, грамадазнаўстве, замежнай мове.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў Міёрскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па телефоне 5 18 92.
Фота для ілюстрацыі.
Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік аддзела.