Проверили свои знания на олимпиадах школьники Миорщины

 У абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел дзевяць школьнікаў з Міёршчыны. Скарбонка поспехаў папоўнілася чатырма дыпломамі.

Як расказала загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Марына Зюзелева, нашы вучні выступалі на алімпіядах па замежнай мове, інфарматыцы, гісторыі, фізічнай культуры і здароўі, тэхнічнай і абслугоўваючай працы.


З дыпломам ІІІ ступені з алімпіяды па інфарматыцы вярнуўся адзінаццацікласнік Чапукоўскай школы Сямён Протас. Таксама ў ведах па гэтым прадмеце спаборнічалі вучань 11 класа СШ № 2 Яўген Граковіч і дзесяцікласнік СШ № 3 імя Я. Томкі Аляксей Нікіцін. Рыхтавалі іх настаўнікі Антон Ермалёнак і Аляксандр Маляўка.
У алімпіядзе па гісторыі прынялі ўдзел вучні СШ № 3 імя Я. Томкі Уладзіслаў Лапкоўскі (11 клас) і Ангеліна Шабанава (10 клас), з якімі займаліся педагогі Антон Ермалёнак і Алег Лапкоўскі. Адзінаццацікласніца СШ № 2 Юлія Крук памерылася ведамі па англійскай мове, да спаборніцтва рыхтавалася з настаўніцай Алай Мітрафанавай.


Паспяхова выступілі дзісенскія школьнікі. Дыплом ІІІ ступені ў спаборніцтве па фізічнай культуры і здароўі заваяваў выхаванец настаўніка Івана Гіржды – дзевяцікласнік Кірыл Швед. Другі раз удзельнічаў у алімпіядзе па тэхнічнай працы вучань 11 класа Арцём Кузняцоў. Дыплом ІІ ступені – вынік сумеснай работы з педагогам Мікалаем Пацеенкам. Да алімпіяды па абслугоўваючай працы адзінаццацікласніцу Паліну Зэйкан рыхтавала педагог Жанна Фралова. У вучаніцы дыплом ІІІ ступені.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.