Авторизация
 

Аграрый Віталь Міснік працуе ў родных мясцінах у Міёрскім раёне

 Пасля службы ў арміі Віталь Міснік вярнуўся на малую радзіму, хаця была магчымасць праявіць сябе на граніцы. Чаму застаўся ў вёсцы? Паклікалі родныя мясціны і знаёмыя з дзяцінства дарогі.

Размаўляем з аднакласнікам у хаце яго бацькоў у вёсцы Галінова. Жыве разам з імі. Раз-пораз праз няшчыльна зачыненыя дзверы бачу цень.


– Карына? – пытаюся ў гаспадара.
– Так, – адказвае бацька вачыма. Ёй цікава ўсё, што звязана з любым татам. З задавальненнем катаецца з ім на трактары і машыне, перабірае запчасткі.


Калісьці так было і ў Віталя. Бацька – Пётр Мікалаевіч – спачатку кіраваў калгасным аўтобусам, потым перасеў за руль ЗІЛа. Бачыў, што сын цягнецца да тэхнікі, таму быў рады, калі той круціўся побач. Малы падаваў дэталі і інструменты, дапамагаў, як мог.
З часам захапленне тэхнікай не знікла. Пасля Дрыгуцкай школы паступіў у Боркавіцкае прафтэхвучылішча. Там атрымаў правы трактарыста і вадзіцеля катэгорыі «С». Стараннага вучня адміністрацыя накіравала ў Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж. Праз два гады атрымаў дыплом майстра вытворчага навучання і тэхніка.


Прызвалі ў армію. Служыў у пагранічных войсках у Брэсце. Затым абараняў дзяржаўную граніцу на Гродзенскай заставе імя Вусава. Кінолагу Віталю Місніку прапаноўвалі звязаць лёс з вайсковай справай, аднак цягнула на радзіму.
– Сумаваў па родных мясцінах, – прыгадвае Віталь. – Калі вярнуўся дадому, уздыхнуў з палёгкай. Спачатку прыглядаўся: сушыў збожжа на зернесушылцы, працаваў на пілараме. Вольнай тэхнікі ў калгасе не было, а хацеў калясіць па дарогах! Калі прапанавалі сесці за руль УАЗа, нават не сумняваўся. Нарэшце трактар атрымаў.


Перш-наперш перабраў бартавыя, тармазы. Падстройваў «пад свае рукі». Без сур’ёзных паломак ездзіў паўтара года. Аднак трактару ўжо адзінаццаты год. Здараюцца і рамонты.
Са сваім жалезным канём Віталь неразлучны. Заняты пастаянна: цяпер вывозіць арганіку з фермы, з «Гаспадаром» корміць жывёлу, вясной выедзе касіць траву, летам – даіць кароў. Паўтара года без выхадных, так захацеў сам.


– Не давяраю свой трактар іншым, – тлумачыць механізатар. – Разумею: штосьці зламацца можа ў любога, але ў чужых руках тэхніка пачынае капрызіцца.
Свой дзень Віталь Міснік пачынае ля МТЗ-82.1. Праверыць ваду, масла, а ўжо потым ідзе на планёрку ў мехмайстэрню. Нярэдка за парадай звяртаецца да бацькі Пятра Мікалаевіча і сябра Сяргея Кураша.


Глеба ў Дрыгучах гліністая, таму нярэдка ўзнікаюць праблемы. Пасля дажджу не ўсюды праедзеш. Восенню выручаў калегу, які засеў на полі. Патануў у гразі побач з ім. Чакалі «Амкадор», які вызваліў абодвух. На шчасце, такія дробязі не спыняюць, калі працуеш на роднай зямлі.

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2020
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта