Авторизация
 

Міёрская каманда прывезла срэбра з турніра "Што? Дзе? Калі?" у Глыбокім

 З сярэбранымі медалямі вярнуліся з Глыбокага міёрскія аматары інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» Іх апярэдзіла каманда з Лёзна. Ёй дастаўся галоўны прыз – кубак старшыні Глыбоцкага райвыканкама. За прэстыжную ўзнагароду змагаліся таксама эрудыты з Ушацкага, Расонскага раёнаў, прадстаўнікі Глыбоччыны.

Інтэлектуальныя гульні ў Глыбокім праводзяцца рэгулярна: на працягу года мясцовыя каманды працоўнай моладзі змагаюцца за пераходны кубак «Мудрая сава». На апошні вырашальны этап арганізатары запрасілі гасцей.


Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Чарняўская, якая ўзначальвала міёрскую маладзёжную дэлегацыю, заўважыла, што нашы ігракі маюць багаты вопыт удзелу ў падобных турнірах. Заўсёды дэманструюць высокі ўзровень айк'ю. І ў Глыбокім цікавыя і разнастайныя па ўзроўні складанасці пытанні аказаліся па зубах міёрскай камандзе. У яе складзе выступілі спецыяліст праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам да грамады і прыроды» Марына Гернат, настаўнік Чапукоўскай школы Дзмітрый Васіленка, Андрэй Савуць і Уладзімір Клінцэвіч з міёрскага вузла электрасувязі, іх калега і капітан Аляксандр Латышкевіч.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта