Авторизация
 

Школьніцы Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі выступілі на навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску

 У Мінску пад эгідай Мінадукацыі і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства праходзіла навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці». На яе з абласцей прадаставілі 75 дакладаў, 40 з іх прагучала.

 

Школы Міёршчыны прэзентавалі два выступленні. Вучаніца Дзісенскай СШ Паліна Івашчук, якая працавала пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святланы Кавалеўскай, апавядала пра знойдзены ў старажытным горадзе бронзавы медальён, прысвечаны тром Віленскім пакутнікам і мясцовы рэлігійны рух на пачатку мінулага стагоддзя.


Багаццем фактычнага матэрыялу вызначалася выступленне дзевяцікласніцы Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі Юліі Цыцынай «Вадаспад знаходак арганаўтаў». Яна агучыла даклад з пяці раздзелаў пра знойдзеныя манеты, у тым ліку рымскую сістэрцыю трэцяга стагоддзя нашай эры і больш познія барацінкі, скарбы з гарышчаў – даўнія дакументы і кнігі, з бабуліных куфэркаў – здымкі, з інтэрнэту. Абагуліла, як усё гэта выкарыстоўваецца ў грамадска-карыснай дзейнасці юнымі краязнаўцамі і музейным аб’яднаннем.


Над дакладам працавалі яшчэ аднакласніцы Юліі Аляксандра Панізнік і Маргарыта Баранава пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і стваральніка школьных музеяў Вітольда Ермалёнка. Іх намаганні ацанілі дыпломам трэцяй ступені.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта