Авторизация
 

Міёрскія дыджэі пабілі ўсіх на абласным конкурсе ў Глыбокім

 Калектыў «Free Music» Міёрскага РДК перамог у абласным конкурсе дыскатэчных праграм «Ад 5 да 55+».

У камандзе – пераможцы раённага конкурсу «Бітвы DJ» студэнт-першакурснік Віцебскага палітэхнічнага каледжа Мікіта Грэцкі і адзінаццацікласнік СШ № 3 імя Я. Томкі Ягор Абалевіч, вядомыя аматарам міёрскіх дыскатэк як дыджэі Грэк і Абалеффка. Хлапечы дуэт упрыгожыла вучаніца СШ № 2 Алеся Сіротка.


– Удзельнікі выступалі ў трох намінацыях. Мы выбралі «Лепшую дыскатэчную (танцавальную) праграму для моладзі». Тут спаборнічалі восем каманд. Кожнай адводзілася 15 хвілін, – расказвае Ягор Абалевіч. – Выступалі трэцімі. Па тым, як танцавала зала, зразумелі, што наша праграма спадабалася. У музычнай падборцы – хіты гуртоў «Artik & Asti» і «Руки вверх», Макса Каржа і Цімы Беларускіх. Пасля да нас падыходзілі гледачы, гаварылі, што добра выступілі. Гэта прыемна.
Падтрымліваў канкурсантаў танцавальны калектыў «Азарт» Міёрскага РДК. Перажываў за сваіх дыджэяў кіраўнік Яўген Кажан. Некаторыя каманды ад’язджалі дадому адразу пасля выступлення. Міярчане засталіся чакаць вынікаў. І недарэмна.


– Мы мелі намер увайсці ў лік найлепшых, але не думалі, што станем першымі, – заўважае Ягор. – Да таго ж у канкурэнтаў праграмы цікавыя. Спадабалася выступленне дыджэяў з Верхнядзвінска, якія прапанавалі хіты беларускіх выканаўцаў, «Дыскатэка РЭТРА FM» Докшыцкага ГЦК.


Дыплом пераможцаў у намінацыі «Лепшая дыскатэчная (танцавальная) праграма для моладзі» ў міёрскага калектыву «Free Music». Брава і авацыі!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта