Авторизация
 

Дыпломы пераможцаў ва ўмелых руках

 Вынікі конкурсу «Цуды ўмелых рук» падвялі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Творчае спаборніцтва ў раёне стала традыцыйным у праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня інвалідаў. Штогод удзельнікі здзіўляюць сваімі работамі.

«Нарисуй мне, художник, счастье,
И раскрась мне его красно-синим.
Чтоб и в радость, в любое ненастье
Всё вокруг было светлым, красивым», – вершаванымі радкамі распачала сустрэчу спецыяліст па сацыяльнай рабоце Марына Кайнарава.


За чаяпіццем канкурсанты і госці разважалі пра складнікі шчасця, дзяліліся меркаваннямі пра тое, што падабаецца ў людзях. Называлі самыя важныя якасці: міласэрнасць, дабрыню, чуласць, справядлівасць.
А якімі рысамі характару трэба валодаць, каб пісаць карціны, плесці з бісеру, ляпіць з гліны? Талентамі нараджаюцца ці становяцца? Несумненна адно: людзі, якія ствараюць прыгажосць, носяць яе ўнутры сябе.


У сёлетнім конкурсе 12 удзельнікаў. Большасць з іх наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Прадаставілі 39 работ у розных тэхніках. Жывапіс, кераміка, бісерапляценне і іншыя.
Сваё захапленне творчасцю канкурсантаў выказала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак. Пажадала не спыняцца на дасягнутым.


Вынікі творчага спаборніцтва падвяла спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Чарняўская. Кожны ўдзельнік стаў пераможцам у асобнай намінацыі. Напрыклад, плеценыя з газетных трубачак вырабы Людмілы Бакевіч прызналі найлепшымі ў намінацыі «Тэхніка выканання», «Самая крапатлівая работа» ў майстрыцы бісерапляцення Сафіі Гуз, за «Яркае мастацкае выкананне» адзначылі карціны Дзмітрыя Віткоўскага, у намінацыі «Мастацкае майстэрства» перамог аўтар керамічных вырабаў Юрый Савуць. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 960
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 332
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 515
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 348
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 499
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта