Авторизация
 

Вучыце дзяцей сваім прыкладам

 Выхавацелі і бацькі павінны разам выхоўваць усебакова развітае дзіця. Прыўнеслі новыя ідэі ў чароўны свет восеньскіх фарбаў педагогі і выхаванцы Чэраскага дзіцячага сада. 

Вырабы на выставу «Восень-прыгажуня» прыдумвалі і ўвасаблялі ў жыццё і дзеці, і мамы, і бабулі. Атрымаліся арыгінальныя прадметы інтэр’еру. Малыя з захапленнем і гордасцю расказвалі пра сумесную творчасць, ацэньвалі работы іншых.


Выказваем словы шчырай падзякі за разуменне і супрацоўніцтва сем’ям Талочка, Дзярачыц, Януковіч, Люцкіх, Гаўрыловіч, Скавародка, Дзямід, Масляковых. Яны паказваюць сваім дзецям прыгажосць і разнастайнасць навакольнага свету, развіваюць творчасць і фантазію.


Асаблівая ўдзячнасць СУП «Чэрасы» і асабіста Алегу Януковічу, які кожны год знаходзіць магчымасць аказаць спонсарскую дапамогу.


 У нашым садзе шмат робім для таго, каб дзеці раслі здаровымі, граматнымі і шчаслівымі. Але прадметна-развівальны асяродак, у якім знаходзіцца маленькі чалавек, – гэта не толькі свет установы дашкольнай адукацыі, але і свет сямейных адносін, узаемаадносін бацькоў і педагогаў. Мы адчуваем падтрымку нераўнадушных і клапатлівых бацькоў: ім неабыякава, з чым гуляюць іх дзеці, у якіх ложках спяць. А. Скавародка і Н. Сцепулёнак сабралі трохпавярховыя ложкі. Е. Люцкая не толькі член бацькоўскага камітэта і эканомны бухгалтар, але і эфектыўны менеджар па пошуку якасных цацак.


У народзе кажуць «ребёнок учится тому, что видит у себя в дому». Спадзяёмся, што разам мы – педагогі і бацькі – створым умовы для развіцця здаровага і шчаслівага маленькага грамадзяніна.

Фота прадастаўлена Чэраскім дзіцячым садам.
Раіса КРЭНЬ, выхавацель Чэраскага дзіцячага сада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта