Авторизация
 

"Цуды ўмелых рук" прадэманструюць на Міёршчыне

 Конкурс творчасці «Цуды ўмелых рук», прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў, пройдзе з 12 па 27 лістапада. Арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Запрашаем да ўдзелу людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца мастацкай творчасцю ў розных жанрах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Конкурс праходзіць у дзвюх узроставых групах: ад 18 да 31 года і ад 31 года і старэй. Заяўкі неабходна прадастаўляць разам з работамі (не больш за тры ад удзельніка). Дасылайце іх у раённы выканаўчы камітэт па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб. 6.


Журы падвядзе вынікі 3 снежня. Удзельнікаў узнагародзяць граматамі і падарункамі. Найлепшыя работы будуць прадстаўлены на выставе ў тэрытарыяльным цэнтры.
Больш падрабязная інфармацыя на сайтах райвыканкама і раённай газеты «Міёрскія навіны». 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта