Авторизация
 

Самыя лепшыя характарыстыкі давалі сваім мамам дзеці

 У бібліякафэ напярэдадні Дня маці запрасілі вучняў 3 «А» класа СШ № 3 імя Я. Томкі. Цікаўныя і актыўныя, яны частыя госці і добрыя сябры дзіцячай бібліятэкі. 

 На гэты раз замест кніжак дзеці прынеслі партрэты сваіх матуль, якія малявалі напярэдадні. Работы юных мастакоў сталі яшчэ адной тэматычнай дэкарацыяй.


 Чаяпіцце з ласункамі сумясцілі з цікавымі конкурсамі. Вядучая праграмы Анастасія Драба задавала шмат задачак. Дзеці падбіралі эпітэты на кожную літару імя сваіх матуль, гатавалі боршч і плоў у імправізаваных каструлях, аддзялялі грэчку ад пярлоўкі, адгадвалі казкі, складалі букет любові і пяшчоты. Пасля расказвалі пра сваіх мам, трымаючы ў руках іх партрэты.
Справіўшыся з усімі заданнямі, паспяшаліся на абанемент за кнігамі. Чытаць іх, напэўна, будуць разам з мамамі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта