Дарыць замест кветак цацкі, кнігі, школьныя прылады – новая вясельная традыцыя. Чым замяніць букет, маладыя пішуць у запрашэнні. Пасля перадаюць рэчы ў дзіцячыя дамы, прытулкі, бальніцы, малазабяспечаныя сем’і.
Запрашаючы на вяселле родных і сяброў, Іван і Юлія Трафімец папрасілі замест традыцыйных кветак, якія каштуюць нятанна, а вянуць хутка, прынесці цацкі, развівальныя гульні, спортінвентар. Падарункі перадалі ў два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў Міёрах. Сюды ж адправілі падораныя пазлы, размалёўкі, сшыткі, алоўкі і іншыя канцтавары Яўген і Кацярына Казакевічы.
Цудоўна, што сваё сямейнае жыццё маладыя пачалі з добрых спраў. Няхай ім шчасціць заўжды і ва ўсім. Сардэчнасць і дабрыня заўсёды будуць побач з тымі, хто думае пра іншых.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ,
загадчык аддзела раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.