Авторизация
 

Лагер “Дружба” З 12 да 20 жніўня адпачывалі хлопцы і дзяўчаты са школ раёна ў Мілашове — маляўнічым куточку роднай Міёршчыны. Тут на базе школы размяшчаўся кругласутачны лагер працы і адпачынку “Дружба”, арганізаваны РК ГА БРСМ. Начальнікам яго з’яўлялася выконваючая абавязкі першага сакратара Марына Паўлаўна Кашкур, выхавальніцамі працавалі Надзея Казіміраўна Якубёнак і Надзея Уладзіміраўна Закрэўская.

На першы погляд, аднолькавы распарадак дня мог хутка надакучыць, але не актыўным і таленавітым падлеткам. У першы вечар прайшоў “агеньчык” “Давайце пазнаёмімся” і дыскатэка. Прадэманстраваць свае таленты кожны мог на “Хвіліне славы”: танцавалі, спявалі песні, а ўсяго нават не пералічыць.

 

“Самы дужы” сярод хлопцаў аказаўся Яўген Танкавід. Ён зрабіў 42 адцісканні ад падлогі і 20 разоў падцягнуўся. Практычна кожны дзень праходзілі спаборніцтвы асобна для дзяўчат па валейболу, а для хлопцаў — па футболу. Запомніўся ўсім і “Вясёлы стадыён”, які ўключаў эстафеты і конкурсы на спрыт і хуткасць. Трэба адзначыць, што кожны ранак пачынаўся з зарадкі, якую праводзіла выхавальніца Надзея Уладзіміраўна. Займаліся адпачываючыя валанцёры і грамадска-карыснай справай: добраўпарадкоўвалі навакольную тэрыторыю.

 

Накрытыя смачнымі стравамі чакалі ў пэўны час іх сталы школьнай сталоўкі. Гатавала сняданне, абед і вячэру повар А. А. Маскалёва, а непасрэднае дачыненне да гэтага мелі Л. І. Ашурка і І. В. Сычова. Арганізатары і школьнікі выказваюць ім шчырую падзяку за працу.

 

Дзевяць насычаных дзён адпачынку ў лагеры праляцелі непрыкметна. Доўга яшчэ будуць помніцца хлопцам і дзяўчатам валанцёрская праца, спартыўныя гульні, шумныя і вясёлыя дыскатэкі, а бывалі і ціхія вечары ля вогнішча з песнямі пад гітару, на якой акампанаваў Дзмітрый Зінкевіч… Крыху самотны настрой панаваў у апошні дзень лагера. Закрыццё ж прайшло пад назвай “Як цудоўна, што ўсе мы тут сёння сабраліся”.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта