Авторизация
 

Вікторыя Ляшкевіч дасканала ведае англійскую мову. І вучыць гэтаму сваіх вучняў

 З Вікторыяй ЛЯШКЕВІЧ вучні вітаюцца па-англійску не толькі на ўроку. А па дарозе дадому часам напяваюць развучаныя замежныя песенькі.

Любімым прадметам у школе ў Вікторыі была французская мова. З ёй планавала звязаць сваю прафесію. Шосты год вя-дзе ўрокі англійскай. Нават думае на ёй, рыхтуючыся да заняткаў.

Калі ў дзіцяці ёсць здольнасці да вывучэння замежнай мовы, іх трэба развіваць. Поспех залежыць ад старання і вучня, і настаўніка. Гэта сумесная праца, лічыць настаўніца з Дзісны Вікторыя Ляшкевіч. Яе вучні актыўна ўдзельнічаюць у алімпіядах па прадмеце. Перамагаюць на раённым этапе фестывалю міжкультурных камунікацый, паспяхова выступаюць на абласным. Так, апошні раз Насці Козел і Паліне Івашчук менш чым паўбала не хапіла да дыплома І ступені. На англійскай мове дзяўчаты расказвалі пра дзісенскі касцюм, які адрадзілі майстры мясцовага Дома рамёстваў.


Рыхтуючы канкурсантаў, настаўніца працуе не толькі над насычаным зместам і правільным маўленнем. Для яе важна падаць матэрыял крэатыўна, запамінальна. І гэта ўдаецца. Памятаю выступленне Уладзіміра Стацэвіча і Івана Кавалеўскага, якія расказвалі гісторыю песні «Zombie» ірландскага гурта «The Cranberries», напісаную ў 1993 годзе як выклік на тэракты ў Ірландыі. Нават не ведаючы англійскую мову, цікава глядзець, слухаць і разумець. Хлопцам прысудзілі першае месца, з дыпломам ІІІ ступені яны вярнуліся з абласнога этапа.


Выконваюць дзісенскія школьнікі заданні міжнароднай алімпіяды па англійскай мове «Навыкі ХХІ стагоддзя». Удзельнічае ў ёй сама настаўніца.


– Рэгістрацыя праз інтэрнэт. Заданні трох узроўняў. Выканаць іх можна ў любы зручны час. На рашэнне адводзіцца гадзіна. Свой вынік бачыш адразу. Ёсць папярэдні этап, дзе можна некалькі разоў рашаць адны і тыя ж заданні, – тлумачыць Вікторыя Вікенцьеўна. – Паўдзельнічаць у такой алімпіядзе цікава і карысна. Павышаеш узровень сваіх ведаў, бачыш, над чым трэба працаваць.


Урокі англійскай мовы ў сваёй роднай школе Вікторыя Ляшкевіч вядзе з 2014 года. Не думала ў выпускным класе, што яе настаўнікі стануць калегамі. На спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія» гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта паступала, каб стаць перакладчыкам з французскай мовы.


– Гэты прадмет у нас вяла Ірына Сцяпанаўна Крыўко. Можна сказаць, ёй абавязана выбарам прафесіі. Яна стала для мяне і настаўніцай, і калегай, і сябрам, – гаворыць Вікторыя. – Ва ўніверсітэце разам з французскай вывучала англійскую мову. Зацікавілася ёй. Калі на пятым курсе праходзіла ў сваёй школе практыку, зразумела: весці ўрокі і вучыць дзяцей – гэта маё.
Былую вучаніцу ў педагагічны калектыў прынялі цёпла. Падтрымлівалі, падказвалі, дапамагалі. Па словах маладой настаўніцы, так пашанцавала далёка не ўсім яе аднагрупнікам.


Кожны дзень у Вікторыі Вікенцьеўны па тры – чатыры ўрокі, плюс факультатывы і платныя заняткі. Яшчэ займаецца з маленькімі навучэнцамі школы ранняга развіцця.


Работа прыносіць задавальненне, нягледзячы на мноства папер, якія сталі неад’емнай часткай настаўніцкай прафесіі, і вечары, занятыя падрыхтоўкай да новага школьнага дня. Знаходзіць настаўніца час для інтэрнэт-навучання.


– Бясплатныя курсы і семінары прапаноўвае адукацыйная арганізацыя «Брытанскі савет». Падабаецца займацца, – расказвае субяседніца. – Для мяне англійская мова не проста прадмет, які выкладаю дзецям. Гэта захапленне. Таму цікава вывучаць яе глыбей. Чытала ў арыгінале «Собаку Баскервилей» Артура Конан Дойля і «Над пропастью во ржи» Дж. Сэлінджэра. Падабаюцца творы англійскіх і французскіх аўтараў у перакладзе. Не толькі класіка, але і сучасная літаратура.


Мара Вікторыі – пабываць у Лондане і Нью-Ёрку. Пабачыць на свае вочы адметнасці, пра якія расказвае на ўроках, і … вярнуцца дадому. У ціхую ўтульную Дзісну, у родную школу, да сваіх вучняў і любімай справы.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта