Дети отдохнули разнообразно

 25 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў знаходзіліся летам у прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Акрамя 14 пастаянных выхаванцаў сюды прыехалі хлопчыкі і дзяўчынкі, чые прыёмныя бацькі былі ў водпусках.

Утульныя ўмовы для пражывання і аздараўлення стварылі работнікі ўстановы.
Выхавацелі згуртавалі дзяцей рознага ўзросту і з рознымі захапленнямі, каб кожнаму было камфортна ў калектыве. Садзейнічалі гэтаму шматлікія мерапрыемствы. Напрыклад, інтэрактыўная гульня «Падзяліся ўсмешкаю сваёй», практыкум «Запрашаем да самавара», урок самапазнання «Мы ўсе такія розныя».


Значную ўвагу надавалі фізкультурна-аздараўленчай рабоце. Дзеці шмат часу праводзілі на свежым паветры. Удзельнічалі ў экскурсіях, міні-паходах, спартыўных гульнях.


Кожны тыдзень праходзілі працоўныя рэйды. Выхаванцы наводзілі парадак у пакоях, на тэрыторыі. З цікавасцю ўдзельнічалі ў калектыўнай справе «Дзень чысцюль», дэсанце «Зробім горад чысцейшым».


Выхаванню беражлівых адносін да прыроды садзейнічалі мерапрыемствы экалагічнай скіраванасці.
Удзельнічалі ў творчых мерапрыемствах. Стваралі вусны часопіс «Хачу ўсё ведаць!», завочна падарожнічалі «Па краінах і кантынентах», зазірнулі на «Астравы прафесій», малюнкамі перадавалі «Лету сонечнае прывітанне». Таксама наведвалі гурткі ў філіяле раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Фота аўтара.
Віктар ВЯЛЬ,
намеснік дырэктара Міёрскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.