Авторизация
 

Юлія і Аляксандр зарэгістравалі шлюб на фестывальным тыдні

 Адной сям’ёй на фестывальным тыдні сталі Аляксандр ПЯТРОВІЧ і Юлія ЛЮБЕЗНЫХ. Урачыстая рэгістрацыя шлюбу адбылася ў суботу, 14 верасня.

Распісаць маладых планавалі ля скульптуры «Жураўліная вернасць». Дажджлівае надвор’е змяніла планы, але не паўплывала на настрой. З прыемным хваляваннем і шчаслівымі ўсмешкамі, разам з вялікай і цёплай кампаніяй родных, блізкіх і сяброў Аляксандр і Юлія прыехалі ў аддзел загса.

– Сёння роўна год, як мы сустракаемся. Таму і прызначылі дату вяселля на 14 верасня. Нават не думалі, што яна супадзе з экалагічным святам, – расказваюць маладыя.


 Пазнаёміліся Саша і Юля ў інтэрнэце. Сяброўская перапіска перарасла ў сур’ёзныя адносіны. І вось, трымаючыся за рукі, яны ўваходзяць у залу ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу. Адказваюць «Так!» на пытанне пра згоду стаць мужам і жонкай, ставяць подпісы, абменьваюцца заручальнымі пярсцёнкамі, віншуюць адно аднаго пацалункам, танцуюць першы сямейны танец.


Разам з роднымі і гасцямі за шчаслівымі маладымі назіраў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Пажадаў ім праз усё жыццё пранесці чыстае і светлае каханне, уручыў падарунак.


Сюрпрыз для Аляксандра і Юліі – віншаванне ад міёрскай сям’і Альфрэда і Ірыны Ходасаў, якія разам 56 гадоў.
 На памяць пра фестывальны шлюб начальнік аддзела загса Ірына Юхно падарыла сям’і Пятровіч сувеніры. Кошык з журавінамі – на шчасце. Каб яго было столькі, колькі ягад на Ельні. Свістульку жураўлёў-неразлучнікаў адразу праверылі ў дзеянні. І гэта якраз той выпадак, калі свіст – на дабрабыт.


Пасля фотасесіі на набярэжнай маладыя паехалі да скульптуры «Жураўліная вернасць». І там цікавыя здымкі атрымаліся.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта