Авторизация
 

Моладзь праслаўляла Бога ў танцы

 Нядаўна Міёры прымалі маладзёжны фестываль «Танцуй для Яго». Амаль 100 каталіцкіх вернікаў з розных куточкаў краіны на паўвостраве праслаўлялі Бога танцам пад беларускія, польскія, іспанскія і італьянскія песні. У праграме сустрэчы таксама набажэнствы і духоўныя канферэнцыі са святарамі. 

Фестывальны дзень скончыўся канцэртам музычна-танцавальнага гурта «Quo Vadis» (у яго склад уваходзяць Дзіяна Мітрафанава, Дзмітрый Ляшук, Марыя Вішнеўская, Яўгенія Баговіч, Андрэй Ражанскі, Вікторыя Даргель, Вадзім Грыгор’еў, Вікторыя Мітрафанава і Юрый Сіповіч) і дэманстрацыяй хатняга задання. Хлопцы і дзяўчаты, некаторыя з іх прыехалі здалёк і ў нашым раёне былі ўпершыню, ахвотна дзяліліся ўражаннямі.


Жыхарка Ліды Ганна Анацкая даведалася пра сустрэчу ад сястры – яна знаёма з арганізатаркай фестывалю і галоўнай яго натхняльніцай, нашай зямлячкай Дзіянай Мітрафанавай.


– Прыехала разам з сястрой і маім каханым, – кажа дзяўчына. – Дабіраліся паяздамі 12 гадзін. І недарэмна. Фэст спадабаўся. І патанчылі, і паспявалі, і завялі новыя знаёмствы.


 Пра наш райцэнтр кажа, што ён спакойны і прыгожы, быццам з малюнка.
Сябры Віктар Жукоўскі і Віталь Іваноў – з Друі. Пазнаёміўся з імі раніцай на паўвостраве пасля Святой імшы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.


– Вельмі прыгожы касцёл, – адзначыў Віця. Ён таксама ў Міёрах упершыню і наш каталіцкі храм бачыў толькі на здымках. – Спадабалася імша. Горад паглядзець не паспеў, але чамусьці ўпэўнены – тут утульна і чыста.


На пытанне, якія эмоцыі жадае атрымаць ад сустрэчы, хлопец адказаў – радасць і натхненне. Прыблізна тое ж самае гаварылі і іншыя. Сярод іх шмат міярчан, а яшчэ госці з Браслава, Пастаў, Глыбокага, Полацка, Барысава, Мінска і Магілёва. Многія ўдзельнічаюць у фестывалі другі раз. Бо цікава і запамінальна. Сапраўды, тут пануе атмасфера радасці і ўсеабдымнай бязмежнай любові да Бога.


Арганізатары дзякуюць за ўсебаковую падтрымку намесніку старшыні райвыканкама Валерыю Драба, начальніку аддзела па адукацыі Аляксандру Жуку, дырэктару раённага Дома культуры Аляксандру Фурсу. Фэст адбыўся дзякуючы ксяндзам Андрэю Куліку, Аляксандру Дулінцу, Алегу Хмылко і групе аніматараў душпастарства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, законнай сястры Таццяны з Полацка і сястры Лілі з Друі. Выступілі спонсарамі ксёндз Крыштаф Міенкіна, Анжэла Кіпрушава, сям’я Таццяны Крэміс, прадпрымальнікі Вольга Латышонак, Мікалай Грэцкі і Васіль Булгак.


Харчаванне ўдзельнікаў арганізавалі на базе сярэдняй школы № 2. За гэта дзякуй дырэктару Уладзіміру Ханецкаму. Асобная ўдзячнасць тым, хто прыгатаваў смачныя стравы – кухарам Тамары Грыгаровіч, Ірыне Курыловіч і Ніне Кукуць.

Фота аўтара.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта