На Міёршчыне летам дзейнічалі 30 аздараўленчых лагераў: 28 – у 14 установах адукацыі і два на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Палепшылі здароўе 650 школьнікаў.
168 дзяцей адпачылі ў 12 аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем. З іх 11 палатачных перасоўных на базе школ раёна і цэнтра дзяцей і моладзі і адзін пастаянны палатачнага тыпу пры Дзісенскай СШ. Яшчэ 352 дзіцяці былі ў 12 аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе 11 школ і карэкцыйнага цэнтра. 50 вучняў наведвалі лагеры працы і адпачынку ў чатырох школах. 80 спартсменаў займаліся пры дзіцяча-юнацкай спартшколе.
Дзяцей забяспечвалі трохразовым харчаваннем, правозілі С-вітамінізацыю.
Аздаравіліся 337 дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, 15 прызнаных у сацыяльна-небяспечным становішчы, 8 на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, 11 сірот і малых, што засталіся без апекі бацькоў, 16 інвалідаў.
Сярэдні заробак у лагерах працы і адпачынку склаў 119 рублёў 91 капейку ў СШ № 2, 194 рублі 70 капеек у Язненскай.
Папулярызавалі здаровы лад жыцця. Медыцынскія работнікі праводзілі цыкл мерапрыемстваў у рамках праекта «Сцяжынка здароўя». Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, турыстычных эстафетах, наведвалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, малявалі на асфальце «Мы супраць курэння і наркотыкаў».
Дзеці, якія наведвалі аздараўленчы лагер пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, спаборнічалі ў адкрытым першынстве па валейболе Верхнядзвінскай ДЮСШ. Ездзілі на экскурсіі ў Мінск, пабывалі на II Еўрапейскіх гульнях.
У рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі прайшлі валанцёрскія акцыі «Клопат». Дзеці наводзілі парадак ля помнікаў ахвяр фашызму, аказвалі дапамогу пажылым. Прайшлі працоўныя дэсанты: у памяць загінулым у гады вайны ў Масеўцах і ля памятнага знака Герою Савецкага Саюза Я. Томку.
Экскурсіі «Дарогамі роднага краю» прывялі школьнікаў на прадпрыемствы Міёршчыны, у гісторыка-этнаграфічны музей, музей кнігі і друку і сялянскую хату СШ № 3 імя Я. Томкі, Цвецінскі цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору, Дзісенскі гарадскі Дом рамёстваў, гарадскую дзіцячую бібліятэку, кінатэатр.
Размаўлялі з работнікамі РАУС, РАНС, выратавальнай станцыі. Цікавай і запамінальнай стала акцыя ў гандлёвым цэнтры «Бяспека ў кожную сям'ю», якую правялі супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Школьнікі паўдзельнічалі ў гарадскім свяце дзяцінства. Конкурсы, інтэлектуальныя і займальныя гульні спрыялі развіццю творчасці і ініцыятывы.
Фота для ілюстрацыі.
Валянціна ПЯТРОВА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі.
Людміла БЯЗЗУБЕНАК,
спецыяліст Прадстаўніцтва па аздараўленні і СКЛ насельніцтва.