Благословили на хорошую учёбу

 1 верасня сёлета выпала на нядзелю. Аднак па вуліцах райцэнтра крочылі дзеці з ранцамі, у якіх – падручнікі, чыстыя дзённікі, сшыткі. 

У касцёле на Святой імшы а 10-ай гадзіне маліліся аб добрым, плённым навучальным годзе для дзяцей і настаўнікаў. Ксёндз Аляксандр Дулінец акрапіў вучняў, педагогаў, вернікаў парафіі і школьныя прылады.


Напрыканцы службы святар прыгадаў, што пры касцёле па выхадных дзейнічае нядзельная школа, дзе дзеці рыхтуюцца да прыняцця Першай камуніі і сакраманту канфірмацыі (бежмавання). Запісацца на заняткі па рэлігіі можна і ў катэхетак Наталлі Гарноўскай і Ганны Вайсковіч, а таксама ў сакрыстыі касцёла.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.