Авторизация
 

Размова пра інтэрнэт у Міёрскім ТЦСАН

 Інтэрнэт можа быць і памочнікам, і ворагам. Усё залежыць ад таго, чым займацца ў сусветным павуцінні. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў урок інтэрнэт-бяспекі для школьнікаў. Спецыялісты падказалі, як не пераблытаць рэальнасць з віртуальнасцю.

Нязробленыя ўрокі, гара нямытага посуду ў ракавіне, малодшы брат, засмучаны, што не пайшлі з ім на прагулку. Пасля пачуццё віны: колькі ўсяго мог зрабіць, але не паспеў. Здаецца, хвіліначку – другую і пойдзеш па справах. Але не ўсё так проста. У інтэрнэце шмат спакус і цікавых рэчаў. А яшчэ – небяспека, якая можа азмрочыць жыццё і нават забраць яго. Папярэджвала дзяцей спецыяліст па сацыяльнай рабоце Валянціна Пундзіс.


Калі сядзіш за маніторам, здаецца, нішто не пагражае. Родныя сцены, любімы занятак і нікога побач. Але такая бяспека адносная. Злачынцы ў сетцы, праграмы-вірусы, азартныя гульні, анлайн-пірацтва, хуліганства. І гэта не поўны пералік.


Аднак гэта не значыць, што неабходна тэрмінова адмовіцца ад паслуг інтэрнэта. Важна правільна паводзіць сябе ў сетцы. Па-першае, абавязкова ўстанавіць антывірусныя праграмы. Не адкрываць сумніўныя файлы, якія прыйшлі на электронную пошту. Не націскаць кнопкі без разбору.


 Часта падлеткі адчуваюць сябе адзінокімі. Са знаёмымі няма агульных інтарэсаў, кпяць аднакласнікі. Адзіным паратункам застаюцца кантакты ў інтэрнэце. Тут ты цар і бог, можаш прадстаўляцца кім заўгодна. Аднак і субяседнік можа аказацца не тым, за каго сябе выдае. Не варта ўказваць асабістыя дадзеныя і звесткі пра блізкіх на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Не паведамляйце нікому нумар і пін-код сваёй банкаўскай карткі. Старанна правярайце інфармацыю з сеткі.


Як дзеці засвоілі ўрок, праверылі па сітуацыях з казак. Справіліся на выдатна.
Што рабіць, калі не атрымліваецца вырвацца з абдымкаў віртуальнага свету? Пра інтэрнэт-залежнасць расказала псіхолаг Зінаіда Равецкая. Несумненна, магчымасць зносін на адлегласці, групавыя гульні, даступнасць інфармацыі прывабліваюць. Але варта спыніцца, калі адчуваеш, што становішся рабом інтэрнэта. Спецыяліст правяла тэсціраванне, каб выявіць залежных. Аказалася, у невялікай аўдыторыі большасць рэспандэнтаў умеюць правільна распараджацца інфармацыяй. Двое хлопцаў трапілі пад негатыўнае ўздзеянне электронных рэсурсаў. Ім варта пераасэнсаваць свае паводзіны. Адзін поўнасцю залежны ад інтэрнэта.


Па выніках тэсціравання Зінаіда Феафанаўна падзяліла прысутных на тры групы. Першая вылучыла вартасці і недахопы вучобы ў інтэрнэце. Другая прааналізавала карысць і шкоду сацыяльных сетак. Трэцяя выступіла экспертам у вобласці інтэрнэт-гульняў. Потым усе разам вырашалі, чаму аддаць перавагу ў рэальным жыцці.


 Інфармацыю можна знайсці ў бібліятэцы і музеі, прайсці майстар-клас на гуртку па інтарэсах. Прагуляцца з сябрам па горадзе, пакатацца на веласіпедзе, пагуляць у настольныя гульні, пагутарыць пры сустрэчы, а не праз камп’ютар.


Выкараніць шкодную звычку можна, замяніўшы яе на карысную. Школьнікі атрымалі каляровыя памяткі «Паспець убачыць лета». Сярод пунктаў, што неабходна зрабіць на канікулах: сустрэць усход сонца, пабываць у новым месцы, падлічыць зоркі, правесці летняе сэлфі, прачытаць новую кнігу, гучна пасмяяцца, пазнаёміцца з добрым чалавекам… Яшчэ шмат дробных, але важных рэчаў. Абавязковая ўмова – пражыць дзень без інтэрнэта. Хаця б адзін. Гэтыя пункты замацавалі кантрактам, які падпісаў кожны ўдзельнік.


Ва ўсім павінна быць мера. Не дазваляйце віртуальным магчымасцям запаланіць ваша светаўспрыманне. Жывіце рэальнымі падзеямі і эмоцыямі. Працуйце над сабой. Тады адпачынак пройдзе з карысцю, застануцца прыемныя ўражанні. Як ад новага кліпа групы Мумій Троль «Лета без інтэрнэта». 

ЦІКАВА
Як змагаюцца з інтэрнэт-залежнасцю ў розных краінах? У Амерыцы праходзіць дзень без інтэрнэта. У Фінляндыі людзям, якія падпарадкоўваюцца віртуальнаму свету, нароўні з фізічнымі і псіхічнымі хворымі даюць адтэрміноўку ад арміі. У Канадзе залежныя ад сацыяльных сетак атрымліваюць бясплатную пуцёўку на Мальдывы, каб захапляліся рэальнасцю. У Кітаі інтэрнэт-залежных падлеткаў накіроўваюць у працоўныя лагеры, дзе з імі займаюцца ваенныя.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта