Авторизация
 

У Глыбоцкі ліцэй – за кваліфікацыяй

 Праблема дэфіцыту прафесійных кадраў у наш час актуальная для многіх сфер эканомікі, асабліва адчуваецца ў сельскай гаспадарцы. Патрэбны работнікі ўсіх профільных спецыяльнасцей. На Міёршчыне, напрыклад, не хапае трактарыстаў-машыністаў, вадзіцеляў, патрэбны зваршчыкі. 

Ад нас рукой падаць Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Зазірнём у «кузню» маладых кадраў, каб пацікавіцца, якія кваліфікацыі прапануюць тут у новым навучальным годзе для АПК і прадпрыемстваў іншых сфер дзейнасці.

– Перш за ўсё ліцэй арыентуецца на запатрабаваныя на рынку працы прафесіі, захоўваем традыцыйныя накірункі і ўкараняем новыя спецыяльнасці. Пры гэтым зыходзім з наяўнай вучэбна-метадычнай, матэрыяльнай базы, – тлумачыць метадыст, адказны сакратар прыёмнай камісіі Вольга БАХІР.


Сёлета на кваліфікацыі слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці колькасць пададзеных дакументаў перавышае кантрольныя лічбы прыёму, што сведчыць пра конкурс.


Хлопцаў прываблівае магчымасць асвоіць тэхніку, стаць высакакласнымі профільнымі спецыялістамі. Пасля заканчэння нашай установы ёсць шанц атрымаць бясплатна вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В».


У нас набываюць азы прафесій электразваршчыка, вадзіцеля пагрузчыка. Папулярная цяпер кваліфікацыя муляра. Такія спецыялісты карыстаюцца вялікім попытам не толькі ў нашай краіне. Іх у ліцэі рыхтуюць на высокім узроўні, пра што сведчыць паспяховае выступленне на рэгіянальным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «ІІІ Нацыянальны чэмпіянат WorldSkills Belarus-2018».


Па запытах прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоцкага і суседніх раёнаў сёлета ўводзім спецыяльнасці мантажніка санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, слесара па рамонце і абслугоўванні сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання, дарожнага рабочага. Гэта кадры для профільных прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання, дарожнай дзейнасці.


Зноў набываюць папулярнасць і традыцыйныя ліцэйскія спецыяльнасці. У наш час актыўнага развіцця аграэкатурызму, паслуг грамадскага харчавання асабліва запатрабаванай становіцца прафесія повара, пра што сведчыць цікавасць з боку арганізацый-заказчыкаў кадраў. Многія нашы выпускнікі працаўладкаваны ў санаторна-курортныя комплексы, на аб’екты грамадскага харчавання.


У новым навучальным годзе плануем арганізаваць аб’яднанне па інтарэсах для будучых повараў, якое дапаможа сфарміраваць навыкі стасункаў з кліентамі, засвоіць правілы этыкету. Будзе прадастаўлена магчымасць бясплатна вывучаць і ўдасканальваць замежную мову.
Вялікія перспектывы чакаюць швачак. Сёлета наладжваем супрацоўніцтва з фабрыкай «Світанак», прадукцыя якой шырока вядомая і за межамі краіны. Дзяўчаты будуць праходзіць вытворчую практыку на яе базе, а пасля змогуць працаўладкавацца на прадпрыемства.


Навучэнцам, якія выбралі новую прафесію «Дарожны рабочы», будем прапаноўваць павышаць адукацыю да сярэдняй спецыяльнай.
У нас шырокі спектр факультатыўных заняткаў па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах. Рыхтуем да выпускных экзаменаў, цэнтралізаванага тэсціравання пры жаданні прадоўжыць вучыцца. Ліцэй мэтанакіравана працуе над павышэннем якасці адукацыі і мае на мэце стаць каледжам.


У чым перавагі вашай навучальнай установы?
– Нашы спецыяльнасці адпавядаюць запытам часу. Шэраг прафесій прадугледжвае атрыманне іншых кваліфікацый, што дазваляе быць запатрабаванымі на рынку працы. Напрыклад, на базе агульнай сярэдняй адукацыі прапануем вучыцца на трактарыста-машыніста сельгасвытворчасці, вадзіцеля пагрузчыка. Пасля можна атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В».
Ліцэй укамплектаваны высока- кваліфікаванымі выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання, якія любяць сваю прафесію і маюць багаты працоўны вопыт.


Развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы. Толькі за 2018 – 2019 навучальны год набылі вучэбны аўтамабіль ГАЗ САЗ 35071, трактар Беларус-1221, мульціборд, інтэрактыўную дошку, навучальнае абсталяванне і для сталовай, вядзём капітальны рамонт вучэбнага корпуса № 3.


Маючым патрэбу прадастаўляем інтэрнат з сучаснымі ўмовамі пражывання. Ліцэісты, якія паступілі да нас пасля заканчэння дзевяці класаў, атрымліваюць бясплатныя абеды, з малазабяспечаных сем’яў – бясплатнае трохразовае харчаванне. Дзецям, што вучацца на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, будзем выплачваць стыпендыю.


У навучэнцаў ліцэя цікавае, насычанае карыснымі справамі жыццё. Належныя ўмовы для развіцця інтэлектуальных, творчых, спартыўных здольнасцей. Актыўна і паспяхова нашы выхаванцы выступаюць на раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах розных накірункаў.


Дзе можна паглыбіць веды па профілі пасля заканчэння ліцэя?
– Па сістэме непарыўнай адукацыі ў скарочаныя тэрміны можна прадоўжыць навучанне ў Гарадоцкім дзяржаўным індустрыяльна-тэхнічным, Віцебскіх індустрыяльна-будаўнічым ці дзяржаўным індустрыяльна-педагагічным каледжах, іншых сярэдне-спецыяльных навучальных установах вобласці. Многія выпускнікі ліцэя паспяхова паступаюць у вну.


Што параіце маладым людзям Міёрскага раёна?
– Сістэму адукацыі Міёршчыны і Глыбоцкага прафліцэя звязваюць даўнія добрыя стасункі. Размешчаны тэрытарыяльна даступна ў адносінах адно аднаго: зручныя транспартныя зносіны, затраты на праезд мінімальныя. Многія вашы землякі паспяхова заканчваюць нашу ўстанову і становяцца кваліфікаванымі работнікамі, прафесіяналамі сваёй справы.


Паважаныя выпускнікі, нас парадуе, калі ваш выбар будзе на карысць Глыбоцкага прафесійнага ліцэя. Упэўнены, што зможам рэалізаваць адукацыйныя і адпачынкавыя запыты кожнага. Чакаем! Прыёмная камісія прымае дакументы да 20 жніўня.

Слова сёлетнім выпускнікам Глыбоцкага дзяржпрафліцэя:

 Максім Ракшня, аграгарадок Пад’ельцы:
– Паступаў пасля дзевяці класаў. Пасля трох гадоў навучання атрымаў дыплом з кваліфікацыяй трактарыста, вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі «С» і слесара па рамонце сельгасмашын і абсталявання з сярэднім балам 8,9. У школьным атэстаце адзнакі былі ніжэй. У ліцэі за поспехі ў вучобе неаднойчы аб’яўлялі падзякі, што падмацоўвалася грашовымі выплатамі. Узнагароджваўся за ўтульна арганізаваны быт і парадак у пакоі інтэрната, што тут на асаблівым кантролі. Напэўна, таму ўмовы пражывання ў цэлым найлепшыя.


Усё здорава: цёплае ўзаемадзеянне з педагогамі і навучэнцамі, у ліку якіх і ўраджэнцы Міёршчыны. Для вытворчай практыкі – сучасная тэхніка, смачнае харчаванне ў сталовай, якасна арганізаваны вольны час. Парушаць дысцыпліну, сумаваць ці лайдачыць нам было некалі. На тэрыторыі ліцэя свой вялікі стадыён, безліч гурткоў і спартыўных секцый.


  Я, як і многія іншыя зацікаўленыя ў адукацыі, атрымаў добрую базу для далейшага руху наперад. Задумаўся стаць міліцыянерам. Паспяхова здаў неабходныя экзамены і тэсціраванне ў Магілёўскі інстытут МУС. Чакаю выкліку.

 Уладзімір Свірко, аграгарадок Цвеціна:
– Набытыя веды і навыкі ўжо прымяняю на жніўных палетках у СУП «Цітова». На МТЗ-82 адважу зерне ад камбайнаў. Сельгаспраца – гэта маё. Пакуль у іншай сферы сябе не ўяўляю. Толькі давядзецца зрабіць паўзу на час службы ў арміі. Адпраўка ўжо ў кастрычніку.


Ліцэй буду ўзгадваць толькі добрым словам. Вучыцца падабалася. З запалам займаўся ў спартыўных секцыях, на трэнажорах, удзельнічаў у вакальным і харэаграфічным гуртках. Удзячны ўсім майстрам навучання за чалавечнасць і прафесіяналізм у сваёй дзейнасці, паварам – за смачнае харчаванне.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта