Паважаныя абітурыенты! У вас ёсць такая магчымасць, калі заключыць з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні ці з любой сельгасарганізацыяй раёна дагавор мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановах вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі сельскагаспадарчага профілю на дзённай форме навучання. Выпускнікам гарантавана працаўладкаванне па спецыяльнасці.
Абітурыенты, якія заключылі дагавор на мэтавую падрыхтоўку, не ўдзельнічаюць у агульным конкурсе, залічваюцца на выдзеленае мэтавае месца і могуць вучыцца на бюджэтнай аснове.
Сёлета ёсць магчымасць накіраваць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на дзённую форму навучання ў ветакадэмію, Белсельгасакадэмію, БДАТУ, аграрны каледж “ВДАВМ” па спецыяльнасцях “ветэрынарная медыцына”, “заатэхнія”, “агранамія”, “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”, “энергетычнае забеспячэнне сельгасвытворчасці” на поўны ці скарочаны (для выпускнікоў ПТВ і каледжаў) тэрмін навучання.
Асаблівасць падачы дакументаў у вышэйшую навучальную ўстанову аграрнага профілю ў тым, што абітурыент можа накіраваць у прыёмную камісію сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па двух прадметах уступных выпрабаванняў згодна з выбранай спецыяльнасцю або замест вынікаў ЦТ здаць два профільныя выпрабаванні ў вну.
Дадатковую інфармацыю аб заключэнні мэтавых дагавароў атрымаеце ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама па тэлефоне 5 15 32.
Фота для ілюстрацыі. Галіна КУКУЦЬ, галоўны спецыяліст