Па 30 лістапада ў раённай аргструктуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” прадоўжыцца творчы дзіцяча-юнацкі конкурс “Прырода і жывёльны свет Беларусі”. Намінацыі тры: фотаздымак, малюнак і літаратурны твор.
Творчыя работы павінен прадаставіць сам аўтар. Фотаздымкі – у электронным выглядзе, малюнкі – на шчыльнай паперы фармата А4 ці А3 у любой тэхніцы (акрыл, акварэль, каляровыя алоўкі, крэйда). Абавязковая ўмова – адсутнасць камп’ютарнай апрацоўкі, рамак і тэксту.
У намінацыі “Літаратурны твор” прымаюцца аповеды, сачыненні, аповесці, вершы пра прыроду Беларусі, звяроў, рэкі, азёры і інш. у электронным выглядзе на рускай ці беларускай мове ў тэкставым рэдактары Microsoft Word. Аб’ём работы – да 10 тысяч знакаў.
Аўтар павінен прадаставіць кароткую інфармацыю: імя і прозвішча, узрост, месца жыхарства, навучальная ўстанова, назва твора. Удзельнічаючы ў конкурсе, аўтаматычна даеш згоду на выкарыстанне арганізатарам дасланага матэрыялу ў сваіх мэтах: размяшчэнні ў СМІ, інтэрнэце, іншай друкаванай прадукцыі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў раённую аргструктуру БТПР або па тэлефоне 4 15 09.
Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА, дырэктар РДГА “БТПР”.