Авторизация
 

Моладзь у Міёрскім ТЦСАН засвойвала практыку па аказанні даўрачэбнай дапамогі

 Лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Сямікласнікі сярэдняй школы № 2 і маладыя інваліды прайшлі семінар-практыкум па аказанні даўрачэбнай дапамогі.

Удзельнікі вучобы цяпер не пройдуць міма, калі хтосьці трапіў у бяду. І не разгубяцца, калі медыцынская дапамога спатрэбіцца самім. Напярэдадні школьных канікул у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ім распавялі пра асноўныя траўмы і як аблегчыць стан хворага.

Урач-терапеўт раённай бальніцы Наталія Бяляцкая і старшыня райаб’яднання “Чырвонага Крыжа” Ганна Ліскова вучылі дзяцей спалучаць тэорыю з практыкай. Сумна слухаць пра апёкі і пераломы, атручванні і вывіхі. Нашмат цікавей і карысней самому накласці імправізаваныя жгут ці шыну, правесці непрамы масаж сэрца. Тым больш, калі “хвораму” нічога не пагражае. А яшчэ пасля практыкавання замацаваць атрыманыя веды паўтарэннем.


 Перш чым бегчы на дапамогу, неабходна ўпэўніцца, што вашай бяспецы нішто не пагражае. Гэта галоўнае правіла выратавальніка. А яго веды і ўменні могуць адыграць вырашальную ролю ў жыцці і здароўі пацярпелага. Напрыклад, важна вызначыць від кровацячэння, каб дзейнічаць правільна. Пры капілярным выдзяленняў няшмат і яны не пагражаюць жыццю. Вянознае характарызуецца выцяканнем цёмна-чырвонай крыві роўным струменьчыкам. Неабходна апрацаваць месца вакол раны антысэптыкам, накласці шчыльную павязку і забінтаваць. Пры артэрыяльным пунсовая кроў пульсуе фантанам. Да прыезду ўрача трэба зацягнуць над ранай жгут, дзе ўказаць час накладання. Падыдзе шалік, рэмень ці любая тканіна.


 Першая дапамога пры апёку – ахаладжэнне. Адзенне лепш не здымаць, а зразаць, каб не трывожыць рану, пра- мыць яе пад праточнай вадой. Нашы бабулі змазвалі сонечныя апёкі смятанай. На самой справе павялічваецца глыбіня раны. Аблегчыць стан пацярпелага ручнік, змочаны халоднай вадой.


Пры абмаражэнні неабходна завесці пацярпелага ў памяшканне, даць цёплага напою. Змясціць у ванну спачатку з прахалоднай вадой, паступова павялічваць яе тэмпературу. Потым сагрэць чалавека.


У страціўшага прытомнасць варта расшпіліць каўнер і рэмень, падкласці што-небудзь пад галаву, даць панюхаць ватку з нашатырным спіртам.


Пасля ўдару абавязкова прыкласці да раны холад. Пры пераломе – зафіксаваць канечнасць. У якасці шыны можна выкарыстаць дошчачку, пруцік, кнігу. Калі пад рукой нічога няма, прыбінтаваць траўмаваную частку цела да здаровай.


Дзеці ўпэўніліся: неабавязкова мець спецыяльную адукацыю, каб аказаць дапамогу. Важней чулае сэрца, нераўнадушша да чужой бяды і здольнасць хутка зарыентавацца ў экстраннай сітуацыі. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 318
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 142
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 211
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 671
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта